Вы тут

Далёка і блізка


20 верасня ў Мёрах — экалагічнае свята, прысвечанае жоравам і журавінам. Кажуць, мясцовае балота Ельня — самае багатае на ягады, названыя ў гонар птушкі, а птушак з такім імем тут штогод чатыры тысячы адпачывае. У іх гэта называецца «асенняя міграцыя». У дачыненні да ягад абвяшчаецца зноў-такі асенняя нарыхтоўка. Журавіны прынята захоўваць свежымі — для зімовых морсаў. Але паспрабуйце зварыць з іх варэнне: смак — не адарвацца.

17-7

26 і 27 верасня ў Мінску — «Хіган», фестываль анімэ і іншых праяў усходнеазіяцкай культуры. У кошт білета, аднаго на два дні, уваходзіць шмат што: двухдзённая касцюмаваная праграма, магчымасць наведвання розных выстаў, кірмаш кніг і коміксаў, харчаванне ў кавярні (японскія прысмакі і локшына), а таксама пакет сувеніраў. Месца дзеяння — КЗ «Мінск».

Батанічны сад Маскоўскага ўніверсітэта (пад назваю «Аптэкарскі гародчык») запрашае на фэст «Фарбы восені». Ажно да 11 кастрычніка можна сустракацца там з мастакамі і фатографамі, дызайнерамі і фларыстамі, слухаць музыку, дыхаць водарам хрызантэм і секвояў, частавацца малінавым варэннем і пірагамі з гарбуза.

http://www.dreamstime.com/-image6304259

Фэст селядцоў у Фінляндыі адкрываецца 4 кастрычніка ў Хельсінкі. Там вам трэба знайсці рынкавую плошчу, дзе селядцы будуць панаваць у салёнай, паўсалёнай, слабасалёнай і іншых кандыцыях, пад соусам, з гарчыцай і ў марынадзе. Фэст праводзіцца з 1743 года, але селядцы ніколі не падводзяць!

19 верасня роўна ў поўдзень сам мэр Мюнхена асабіста адшпунтуе бочку з півам, а потым прыгажуня са званочкам у руцэ, седзячы на ўпрыгожаным кані, пачне прывітальнае шэсце. Вы не забыліся? Стартуе Актобарфэст! У праграме, як мінімум, — паспытаць смачнага піва, паглядзець на пародзістых коней, наесціся смажаных куранят.

17-8

10 кастрычніка ў Італіі руляць качкі! Падзея не зусім кулінарная, хутчэй спартыўная: качкі бегаюць навыперадкі адна з адной, а людзі робяць стаўкі і ў чаканні вынікаў частуюцца італьянскімі нацыянальнымі стравамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.