Вы тут

Парламентарый Жанна Мішур: «Мы мусім быць сацыяльна адказнымі»


Жанна МІШУР, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях, дэпутат ад Бабруйска-Першамайскай выбарчай акругі №79 (Магілёўская вобласць):

— У мяне ў акрузе людзей, якія не жадаюць працаваць, не шмат. Напэўна, менталітэт беларусаў не прымае нахлебніцтва. Большасць бабруйчан разважае так: калі дзяржава нешта робіць для нас, то і мы павінны нешта зрабіць для дзяржавы. Людзі разумеюць, што мы жывём у квітнеючай краіне, дзе пануе мір і стабільнасць, і кожны адчувае свой унёсак у такое становішча.

Калісьці мы будавалі камунізм, чакалі, што ўсе даброты будзем атрымліваць бясплатна. Але такога не бывае. Законы рынку дыктуюць зусім іншы падыход да жыцця. Гэта тычыцца і сацыяльных гарантый. Людзі, з якімі я сустракаюся ў акрузе, падтрымліваюць палітыку нашай дзяржавы, накіраваную на пераадоленне ўтрыманства ў грамадстве.

Я прапрацавала дырэктарам школы 15 гадоў. Мае дзеці ў школе... Я лічу іх сваімі дзецьмі, а іх было ў розныя гады ад 1000 да 1300 чалавек, яны ведалі: нічога задарма не бывае. Трэба працаваць, нечага дамагчыся. Жадаеш жыць прыстойна— працуй.

Зразумела, ёсць і такія, хто працаваць не жадае. Ёсць тыя, хто працуе на сябе і не плаціць падаткі, але, калі наступае пенсійны ўзрост, чалавек атрымлівае сацыяльную пенсію, якую яму зарабляюць іншыя людзі. Ці справядліва гэта?

Досыць паказальная тут сітуацыя з жанчынамі, якія выхоўваюць дзяцей. Яны атрымліваюць дапамогу ад дзяржавы, і дапамогу важкую. Але, як толькі дзеці падрастаюць, большасць жанчын ідзе працаваць. І гэта, лічу, правільна.

Думаю, пасля ўвядзення збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў для тых, хто не плаціць падаткі, людзі яшчэ больш задумаліся. І паглядзіце: афіцыйна беспрацоўныя знаходзяць 3 мільёны 600 тысяч рублёў, значыць, яны зарабляюць. Я падтрымліваю рамеснікаў, якія зарабляюць грошы сваёй працай: вараць сыры, плятуць кашы... Але тых, хто часцяком заглядае ў чарку, для каго жыццё— гэта толькі выпіўка, варта прымушаць працаваць.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

medvedeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.