Вы тут

Даступнасць для ўсіх


На ўчастках для галасавання будуць трафарэты для людзей, якія дрэнна бачаць.

На кожным агульным участку для галасавання будзе знаходзіцца па два трафарэты для інвалідаў па зроку. Пра гэта ўчора паведаміла Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

— На прэзідэнцкіх выбарах на кожным участку будзе не менш за два трафарэты, дакладней, іх запланавана ўсюды па два, — праінфармавала старшыня ЦВК. — Але гэта будзе, вядома, тычыцца ўчасткаў агульных, а не закрытых. Зразумела, ніхто ў воінскія часці трафарэты накіроўваць не будзе.

Як заўважыла Лідзія Ярмошына, неабходнасць у большай колькасці трафарэтаў на кожным з участкаў наўрад ці ўзнікне.

— Не думаю, што па іх выстраіцца чарга, — лічыць старшыня Цэнтральнай камісіі.

Яна ўдакладніла, што трафарэты для галасавання людзей з парушэннямі зроку друкуюцца разам з бюлетэнямі (бюлетэняў павінна быць 7 мільёнаў 285 тысяч).

У Беларусі на сёлетніх выбарах упершыню ствараюцца ўмовы для самастойнага галасавання выбаршчыкаў, у якіх парушаны зрок. Невідушчы чалавек мае права прагаласаваць без дапамогі іншых асоб з выкарыстаннем спецыяльнага трафарэта (у яго ўкладваецца бюлетэнь), аднак гэта не выключае яго права знаходзіцца ў кабіне для галасавання з суправаджальнай асобай або скарыстацца пры запаўненні бюлетэня дапамогай іншага выбаршчыка, які знаходзіцца ў памяшканні. Такім чынам, нават атрымаўшы трафарэт або лупу для запаўнення бюлетэня, інвалід па зроку можа запрасіць у кабіну іншую асобу для аказання дапамогі ў запаўненні бюлетэня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».