Вы тут

«Заканадаўства празрыстае, а рэгуляванне справядлівае»


Пра гэта заявіў учора журналістам кіраўнік маніторынгавай групы Альянс місій назіральнікаў Генрых Кронер.

Ён адзначыў, што зусім нядаўна прыбыў у Беларусь і пакуль не гатовы даваць нейкія падрабязныя ацэнкі. Але пры гэтым Кронер сказаў, што ўжо былі праведзены сустрэчы з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнай улады. Першыя ўражанні назіральнікаў пазітыўныя. «Заканадаўства празрыстае, і рэгуляванне выглядае вельмі справядлівым. З гэтага пункту гледжання, думаю, будуць добрыя выбары», — адзначыў ён. Акрамя таго, Генрых Кронер паведаміў, што назіральнікі Альянсу разлічваюць пагутарыць з кандыдатамі ў Прэзідэнты, журналістамі, якія асвятляюць выбары, каб даведацца пра іх меркаванне аб тым, што адбываецца.

Ханс-Юрген Загорка, другі ўдзельнік Альянсу місій назіральнікаў, адзначыў у размове з журналістамі, што настроены аптымістычна наконт таго, як арганізуюцца выбары ў нашай краіне. Па словах назіральніка, калі яны атрымаюць станоўчую ацэнку і далей сітуацыя працягне развівацца ў такім жа рэчышчы, то гэта будзе вельмі важным крокам на шляху да ўступлення Беларусі ў Савет Еўропы. Ён таксама падкрэсліў, што спадзяецца на правядзенне выбараў у пазітыўным ключы.

Альянс місій назіральнікаў — гэта група міжнародных назіральнікаў, у якую ўваходзяць Еўрапейскі інстытут Лібертас (Германія), Еўрапейскі фонд дэмакратыі (Бельгія) і альянс «Еўрапейскі інстытут дэмакратыі» (Францыя). Асноўная задача аб'яднанай групы — маніторынг выбараў Прэзідэнта нашай краіны. Назіральнікі будуць аналізаваць перадвыбарчую сітуацыю, працаваць непасрэдна ў дзень выбараў, а таксама ажыццяўляць паслявыбарнае назіранне.

Надзея АЛЕКСАНДРОВІЧ

Загаловак у газеце: Міжнародныя назіральнікі пра выбары ў нашай краіне: «Заканадаўства празрыстае, а рэгуляванне справядлівае»

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.