Вы тут

«Баер» шанс не ўпусціў


У першым матчы групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ саступіў нямецкаму «Баеру» (1:4).

Чацвёрты клуб Германіі па выніках мінулага першынства аказаўся нашмат больш пераканаўчым, чым беларуская каманда. Лік леверкузанцы адкрылі на чацвёртай хвіліне сустрэчы. Праўда, праз пэўны час Неманья Мілунавіч лічбы на табло зраўняў, але гэта не стала перашкодай для гаспадароў поля. «Баер» адзначыўся трапнымі ўдарамі яшчэ тройчы.

— Мы шмат памыляліся, — у размове з журналістамі адзначыў галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч. — Праўда, да гэтых памылак нас змушаў сапернік сваёй шчыльнай гульнёй. Да такога ціску з яго боку мы, на жаль, аказаліся не гатовыя. Да таго ж у нас зусім не атрымаўся пераход з абароны ў атаку.

Наступны матч у еўракубках барысаўчане правядуць 29 верасня. На «Барысаў-Арэне» жоўта-блакітныя будуць прымаць італьянскую «Рому».

Прапануем вашай увазе ўсе вынікі першага тура Лігі чэмпіёнаў.

Група «А». ПСЖ (Францыя) — «Мальмё» (Швецыя) — 2:0, «Рэал» (Іспанія) — «Шахцёр» (Украіна) — 4:0.

Група «B». «Вольфсбург» (Германія) — ЦСКА (Расія) — 1:0, ПСВ (Галандыя) — «Манчэстэр Юнайтэд» (Англія) — 2:1.

Група «С». «Галатасарай» (Турцыя) — «Атлетыка» (Мадрыд) — 0:2, «Бенфіка» (Партугалія) — «Астана (Казахстан) — 2:0.

Група «D». «Манчэстэр Сіці» (Англія) — «Ювентус» (Італія) — 1:2, «Севілья» (Іспанія) — «Барусія» (Менхенгладбах, Германія) — 3:0.

Група «Е». «Баер» (Германія) — БАТЭ — 4:1, «Рома» (Італія) — «Барселона» (Іспанія) — 1:1.

Група «F». «Дынама» (Харватыя) — «Арсенал» (Англія) — 2:1, «Алімпіякас» (Грэцыя) — «Баварыя» (Германія) — 0:3.

Група «G». «Дынама» (Украіна) — «Порту» (Партугалія) — 2:2, «Чэлсі» (Англія) — «Макабі» (Тэль-Авіў, Ізраіль) — 4:0.

Група «Н». «Валенсія» (Іспанія) — «Зеніт» (Расія) — 2:3, «Гент» (Бельгія) — «Ліён» (Францыя) — 1:1.

Тарас ШЧЫРЫ

taras@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.