Вы тут

Брытанцы — за «прымітыўны» секс


Брытанскія праціўнікі выкарыстання секс-робатаў заявілі аб неабходным спыненні распрацовак і вытворчасці падобных цацак. Паводле слоў актывістаў, гэтыя механічныя вынаходкі спрыяюць бяздушным адносінам да сексу і эксплуатацыі чалавечага цела.

18-2

Навукоўцы працягваюць працаваць над стварэннем усё лепшых секс-робатаў. Новым крокам павінен стаць штучны інтэлект, якім будуць валодаць гэтыя стварэнні, так што іх усё больш складана называць проста цацкамі. На думку групы актывістаў з Вялікабрытаніі, такія робаты здольныя беззваротна разбурыць нармальныя, чалавечыя адносіны паміж людзьмі.

«Намаганні, кінутыя на стварэнне секс-робатаў у выглядзе жанчын ці дзяцей для выкарыстання ў якасці сексуальных аб'ектаў, заменнікаў жывых партнёраў або прастытутак, наносяць шкоду грамадству і спрыяюць гендарнай няроўнасці», — цытуе The Іndependent Кэтлін Рычардсан з Універсітэта Монфарта ў Лестэры. Актывісты «Кампаніі супраць секс-робатаў» заявілі, што такія штучныя машыны спрыяюць, механічнаму ўспрыманню сексу, эксплуататарскаму падыходу да чалавечага цела, папулярызацыі прастытуцыі і зніжэнню эмпатыі ў людзей.

Як пісалі СМІ, нядаўна брытанскія навукоўцы заявілі, што праз якіх-небудзь 50 гадоў секс з робатам стане нормай. Эксперт у галіне псіхалогіі сексу з брытанскага Універсітэта Сандэрлэнда доктар Элен Дрыскал правяла шэраг эксперыментаў, пасля якіх заявіла, што на працягу стагоддзя «сексуальныя тэхналогіі» зробяць класічныя адносіны паміж мужчынам і жанчынай прымітыўнымі. На думку Дрыскал, ужо да 2070 года людзі пачнуць не толькі ўступаць у палавыя адносіны з тэхнікай, але і ўлюбляцца ў робатаў.

18-3

Між іншым

Адны з першых эрзац-палюбоўніц з'явіліся ў XV—XVІІІ стагоддзях у Італіі і ў Францыі ў якасці трэніровачнага аб'екта для хлопчыкаў з вышэйшых саслоўяў. Эвалюцыя лялек для сексу была доўгай і цікавай, і ў выніку дызайнеры стварылі цацку, якая практычна цалкам падобна да жывой жанчыны. Яна створана з высакаякаснага сілікону і валодае цэлым наборам функцый. Навобмацак яна нічым не адрозніваецца ад пяшчотнай жаночай скуры. Кошт такой «цацкі для уцех» па індывідуальным заказе даходзіць да $23000.

Ужо сёння распрацоўшчыкі такіх лялек абяцаюць, што з высокатэхналагічнымі цацкамі для ўцех можна будзе кантактаваць, як з натуральнымі людзьмі. Адна амерыканская кампанія заявіла праз NY Tіmes, што продаж разумных секс-робатаў пачнецца ў 2017 годзе. Прадстаўнік адзначыў, што «наколькі б праўдападобнай ні была лялька, нашым пакупнікам неабходна памятаць, што яны кантактуюць з робатам, а не з жывой істотай. Небяспечна бескантрольна пераступаць тонкую грань паміж рэальнасцю і ўяўным». Надзелены штучным інтэлектам секс-робат будзе даступны за 10 тысяч долараў.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.