Вы тут

Дадатковы на Брэст


У сувязі з ростам пасажырапатоку ў зносінах Брэст — Мінск — Брэст Беларуская чыгунка з 20 верасня прызначыла дадатковы поезд міжрэгіянальных ліній №656/655 Брэст — Мінск.

Састаў будзе курсіраваць па нядзелях да ўводу ў снежні новага графіка руху паяздоў на 2015-2016 гады. Са станцыі Брэст-Цэнтральны поезд будзе адпраўляцца ў 15.50 і прыбываць у Мінск у 19.56. Час адпраўлення ў зваротным кірунку са станцыі Мінск-Пасажырскі — 20.45. Праязныя дакументы на поезд ужо можна набыць у касах Беларускай чыгункі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.