Вы тут

Да ацяпляльнага сезона гатовыя!


На пачатку восені завяршаецца падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона. Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сёлета абяцае што ўзімку, прынамсі ў сваіх дамах, беларусы мерзнуць не будуць.

19-50

Мінск — на ўсе 100%

Паводле слоў начальніка ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і СМІ Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзя Аксціловіча, больш за 60% жылфонду краіны гатова да ацяпляльнага сезона. Пры гэтым ён адзначыў, што выкананне запланаваных работ па падрыхтоўцы жыллёвага фонду да эксплуатацыі ў асенне-зімні перыяд знаходзіцца на ўзроўні аналагічным таму, што быў летась. Так, прафрамонт інжынерных сістэм ацяплення жылых дамоў выкананы на 98%, рамонт стыкаў сценавых панэляў — на 94%, рамонт дахаў — на 85%.

«Мінск забяспечыў атрыманне 100% пашпартоў гатоўнасці, Гомельская вобласць — 96%, Брэсцкая — 70%», — дадаў Генадзь Аксціловіч.

Гатоўнасць жылых дамоў ведамаснага жылфонду, якія належаць арганізацыям, у тым ліку таварыствам уласнікаў і ЖБВК, таксама складае 61%.

«Выкананне работ па падрыхтоўцы арганізацый ЖКГ да эксплуатацыі ў асенне-зімні перыяд знаходзіцца на завяршальнай стадыі. Плануецца, што ўсе аб'екты атрымаюць пашпарты гатоўнасці да 1 кастрычніка», — рэзюмаваў начальніка ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян Мінжылкамгаса.

19-51

Не замерзнем

Начальнік упраўлення энергетыкі і навукова-тэхнічнага развіцця Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Вячаслаў Шміт расказаў, што на 16 верасня з 3591 аб'екта пашпарты гатоўнасці на цеплакрыніцы ўжо атрымалі 2962, а гэта каля 82,5%. Плануецца, што прадстаўнікі Дзяржпрамнагляду і «Энерганагляду» да 1 кастрычніка аформяць усе неабходныя дакументы. Работы па выпрабаванні абсталявання кацельняў выкананы на 95%, іх прафрамонт абсталявання — на 96%, выпрабаванні цеплавых сетак — на 99%, прамыванні водаправодных сетак — на 96%. На 16 верасня гадавое заданне па замене цеплавых сетак выканана на 83% (з 841 км заменена 618,7 км).

Сталіцу не замяце

Намеснік генеральнага дырэктара дзяржаўнага аб'яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» па эксплуатацыі жыллёвага фонду і вытворчых пытаннях Юрый Кукашук у сваю чаргу адзначыў, што жыллёва-камунальная служба Мінска падрыхтавала да работы і снегу прыборачную тэхніку.

«Да работы ў асенне-зімні перыяд жыллёва-камунальнымі службамі горада падрыхтавана 170 адзінак тэхнікі для прыбірання тэрыторый. Уся яна забяспечана навясным абсталяваннем. Закуплена 3,8 тыс. снегавых шуфляў, 3,5 тыс. скрабкоў, нарыхтавана 1080 т пясчана-саляной сумесі і 86 т процігалалёдных рэагентаў», — сказаў Юрый Кукашук.

Усяго на абслугоўванні жыллёвых арганізацый сталіцы знаходзяцца 6674 жылыя дамы. Усе яны падрыхтаваны да асенне-зімняга перыяду. Пры падрыхтоўцы да ў сталіцы адрамантавана 162 тыс. кв.м дахаў, выканана цеплавая рэабілітацыя 156 тыс. кв.м жылых будынкаў. Былі прыведзены ў належны тэхнічны стан балконы, дахі і фасады.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».