Вы тут

Паліклініка памяняе прапіску


Спецыялісты камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама паведамляюць аб пераездзе 15-й гарадской паліклінікі ў новы будынак.

Цяпер паліклініка размяшчаецца ў будынку, які быў узведзены ў 1962 годзе. Сёння там няма тэхнічных магчымасцей для ўстаноўкі сучаснага дыягнастычнага абсталявання. Таму прынята рашэнне яе перасяліць. Распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі плануецца завяршыць у першай палове наступнага года, а адкрыць абноўленую паліклініку — да канца 2017-га.

Сёлета мадэрнізацыя і рэканструкцыя ажыццяўляецца практычна на ўсіх буйных бальнічных аб'ектах сталіцы. Так, да канца года ў Мінску ў планах завяршыць будаўніцтва дзіцячай паліклінікі ў мікрараёне Каменная Горка і радзільнага дома на тэрыторыі 5-й клінічнай бальніцы. У першым паўгоддзі налета ў Каменнай Горцы плануецца ўвесці ў эксплуатацыю дарослую паліклініку, а ў Брылевічах — дзіцячую.

Акрамя гэтага, прынята рашэнне аб праектаванні дзвюх паліклінік (дзіцячай і дарослай) у мікрараёне Усход, будаўніцтве дзіцячай паліклінікі і падстанцыі хуткай медыцынскай дапамогі ў Лошыцы.

У чацвёртым квартале горад плануе пачаць ўзвядзенне новага корпуса 11-й гарадской клінічнай бальніцы. Таксама ў сталіцы вядуцца работы па будаўніцтве новага корпуса дзіцячай інфекцыйнай бальніцы, хірургічнага корпуса Мінскага гарадскога анкадыспансера, тэрапеўтычнага корпуса 4-й клінічнай бальніцы.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.