Вы тут

Чылійцы, якія навучылі курыцу хадзіць, як дыназаўр, атрымалі Шнобелеўскую прэмію


У Гарвардскім універсітэце ў Кембрыджы, штат Масачусетс, прайшла цырымонія ўручэння Шнобелеўскай прэміі за 2015 — жартаўлівага аналага Нобелеўскай прэміі. Спіс пераможцаў прыведзены на афіцыйным сайце прэміі.

19-46

У прыватнасці, прэмію па біялогіі атрымалі чылійскія эксперыментатары, якія прымацавалі курыцы палку-хвост, каб яе хада стала падобнай на хаду дыназаўра. Майкл Сміт атрымаў прэмію па фізіялогіі і энтамалогіі за выпрабаване ўкусаў меданосных пчол на самім сабе. Ён даў сябе ўкусіць 25 разоў, каб высветліць, укус у якую частку цела найбольш балючы. Паводле яго сцвярджэння, мацней за ўсё пчала джаліць у ноздры, верхнюю губу і палавы член. Прэмія па медыцынскай дыягностыцы дасталася даследчыкам, якія паказалі, што востры апендыцыт можа быць дакладна дыягнаставаны па ступені болевых адчуванняў пацыента ў момант, калі аўтамабіль, які перавозіць яго, пераязджае праз «ляжачага паліцэйскага».

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.