Вы тут

Захаваць адзінства


Мітынг у падтрымку міру адбыўся ў сталіцы.

Тыдзень міру праходзіць у нашай краіне. Падчас мітынгу «Мірная хваля над планетай» на праспекце Пераможцаў сабраліся, каб выказаць сваю пазіцыю ў падтрымку міру, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, Мінгарвыканкама, дыпламаты, а таксама юныя міратворцы — школьнікі і студэнты.

19-48

Максім МІСЬКО, старшыня Беларускага фонду міру, паведаміў, што тыдзень міру ў краіне традыцыйна пачынаецца са святкавання Дня міру (гэта трэці аўторак верасня) і працягваецца да 21 верасня — гэты дзень Генеральнай асамблеяй ААН, абвешчаны Міжнародным днём міру. Згодна з рэзалюцыяй ААН, 21 верасня адзначаецца як Дзень глабальнага спынення агню.

Максім Місько ўпэўнены, што Дзень міру мае асаблівае значэнне і для дзяржавы, і для ўсіх людзей.

— Мы ведаем, што няма нічога даражэйшага за мір, — заявіў старшыня Беларускага фонду міру. — Ён — аснова стабільнага жыцця грамадзян і развіцця дзяржавы. Менавіта ва ўмовах міру мы маем магчымасць вучыцца і працаваць, ствараць сем'і, выхоўваць дзяцей, клапаціцца аб старэйшым пакаленні.

Наша краіна вельмі міралюбівая, гэта закладзена ў беларусаў на генетычным узроўні. У нас няма канфліктаў з іншымі дзяржавамі, затое ёсць шмат сяброў, у Мінску акрэдытавана шмат дыпламатычных прадстаўніцтваў. Як заўважыў другі сакратар Пасольства Расіі ў нашай краіне Аляксандр Убілава, наша дзяржава — прыклад мірнага развіцця і дзяржаўнага будаўніцтва.

— Мітынг адкрывае шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных барацьбе за мір, адмове ад вайны як сродку вырашэння канфліктаў, — паведаміў Аляксандр Убілава. — Нездарма нацыянальны гімн Рэспублікі Беларусь пачынаецца сцвярджэннем, што беларусы — гэта мірныя людзі. У пасляваенны час і Расія, і Беларусь стаялі ля вытокаў стварэння Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. ААН валодае дастаткова эфектыўным механізмам міратворчых сіл, у склад якіх уваходзяць і прадстаўнікі нашых краін. Цікава і тое, што і ў Беларусі, і ў Расіі захоўваецца добрая традыцыя прысвячаць першы школьны ўрок міру. Мне здаецца, гэта дэманструе нашу гатоўнасць і жаданне перадаваць новаму пакаленню пачуццё адказнасці за мір.

У сваю чаргу старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў Анатоль Адоньеў заклікаў удзельнікаў мітынгу быць разам у барацьбе за мір. Ён упэўнены, што гэта сапраўды можа забяспечыць стабільнае жыццё, адсутнасць канфліктаў.

Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да абеліска «Мінск — горад-герой» і выпусцілі ў неба белых галубоў — птушак, што сімвалізуюць мір.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.