Вы тут

«Дынама» без ачкоў


На жаль, свой першы матч у групавой стадыі Лігі Еўропы сталічныя «дынамаўцы» прайгралі.

Так склалася, што ў чэшскім Пльзені, дзе беларусы сустракаліся з мясцовай «Вікторыяй», небяспечных момантаў у нашых суайчыннікаў было няшмат. Гаспадары выглядалі больш упэўнена і ў выніку двойчы паразілі вароты Аляксандра Гутара. На 36-й хвіліне чэхі лік адкрылі, а на 75-й устанавілі канчатковы лік на табло.

— «Вікторыя» перамагла 2:0. Каманда паказала вопыт, выкарыстоўвала свае моманты, — кажа Вук Рашавіч, галоўны трэнер «Дынама». — Гэта тое, чаго нам не хапала, калі моманты былі ў нас. Ведаем, што сапернік добра выкарыстоўвае стандарты, рыхтаваліся да падобнага. Аднак у выніку са стандарту і прапусцілі першы гол. Безумоўна, вельмі хацелі забіць у другім тайме. На замене ў нас былі толькі маладыя футбалісты. Аднак, хачу адзначыць, для іх удзел у падобным матчы стане добрым досведам. Было відаць, што «Вікторыя» — вельмі добрая каманда. Яна рыхтавался да Лігі чэмпіёнаў, але туды не трапіла. Спадзяюся, што ў хатніх матчах, якія мы правядзем у Барысаве, усё будзе інакш.

У другім паядынку групы «Е» аўстрыйскі «Рапід» на сваім полі перамог іспанскі «Вільярэал» — 2:1. Наступныя матчы Лігі Еўропы адбудуцца 1 кастрычніка. «Дынамаўцы» ў Барысаве сустрэнуцца з «Рапідам».

Тарас ШЧЫРЫ

taras@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.