Вы тут

Якім будзе новы Шаўковы шлях?


На пачатку гэтага тыдня ў Пекіне праходзіць форум супрацоўніцтва сродкаў масавай інфармацыі “Адзін пояс, адзін шлях”.Больш за 170 прадстаўнікоў вядучых медыя з 60 краін свету сабраліся ў сталіцы Кітая для таго, каб абмеркаваць тыя праблемы, з якімі сутыкаюцца краіны, якія размешчаны ўздоўж міждзяржаўнага эканамічнага пояса “Шаўковы шлях”, і пазнаёміцца з краевугольнымі камянямі цяперашняй эканамічнай палітыкі Паднябеснай.

Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца цэнтральная кітайская газета “Жэньмінь жыбао”. Яе прэзідэнт Ян Чжэньу зазначыў, што Кітай ухваляе далучэнне новых дзяржаў да “Шаўковага шляху”. На яго думку, фундаментам для яднання вакол гэтай ініцыятывы мусяць стаць адкрытасць, міжнацыянальныя дыялогі і памяркоўнасць.

Падчас дыскусіі медыяэксперты абмеркавалі ролю сродкаў масавай інфармацыі ў стварэнні лагістычнага і транспартнага калідора, мэтай якога бачыцца ўмацаванне сувязяў паміж краінамі Паўднёвай і Цэнтральнай Азіі і Еўропы. Удзельнікі міжнароднага форуму лічаць, што супрацоўніцтва паміж краінамі не павінна заясроджвацца выключна на момантах, звязаных з гандлем і эканомікай. Наспела вырашэнне і многіх іншых важных пытанняў – супрацьдзеяння міжнароднаму тэрарызму, абароне навакольнага асяроддзя і пераводу вытворчых магутнасцяў на экалагічныя бяспечныя рэйкі.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.