Вы тут

Новы мост праз Бярэзіну


Размова ідзе пра Шчаткаўскі мост на бабруйскай аб’язной дарозе, будаўніцтва якога  пачалося ў мінулым верасні і якое планавалася расцягнуць на 33 месяцы. Але аб’ект здадзены датэрмінова – мостабудаўнікам хапіла ўсяго года. 

— Паскорыць тэмпы дапамагло тое, што былі  прыцягнуты дадатковыя сілы будаўнікоў і праца вялася вахтавым метадам – без выхадных, — адзначыў галоўны інжынер прадпрыемства «Магілёўаўтадар» Барыс ІВАНОЎ. — Упершыню ў рэспубліцы выкарыстоўваліся канструкцыі айчыннай вытворчасці — магілёўскага прадпрыемства «Протас». Амаль паўкіламетровы мост — гэта першы этап рэканструкцыі аўтамагістралі М5 (Мінск—Гомель) на ўчастку Бабруйск—Жлобін. Астатнія 78 кіламетраў трасы мы таксама плануем здаць датэрмінова. Згодна з указам Прэзідэнта, дата ўводу аб’екта ў эксплуатацыю 1 верасня наступнага года, мы збіраемся зрабіць падарунак да Дня Незалежнасці.

Зараз вядуцца работы на старым мосце, які знаходзіцца побач з новым. Пасля яго рэканструкцыі аўтамагістраль стане ўдвая шырэйшай, на ёй будзе арганізаваны чатырохпалосны рух. Дарэчы, будаўніцтва гэтага ўчастка дарогі вядзецца за кошт крэдытных сродкаў Кітайскага банка. Заказчыкам аб’екта выступае прадпрыемства «Магілёўаўтадар».

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.