Вы тут

Галоўнае — станоўчы вынік


Той, хто пакутуе ад алкагольнай ці наркатычнай залежнасці, павінен мець магчымасць выбіраць лячэнне.

Такое меркаванне выказала намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава на выязным пасяджэнні Міжведамаснага савета па папярэджанні і прафілактыцы п'янства, алкагалізму, наркаманіі і спажывання тытуню пры Савеце Міністраў, паведамляе БЕЛТА.

«Наша задача — стварыць у краіне такія ўмовы, якія дазволілі б чалавеку, што трапіў у цяжкую алкагольную або наркатычную залежнасць, мець права выбіраць, якім шляхам яму лячыцца. Бо, акрамя лячэбна-працоўных прафілакторыяў (ЛТП), куды накіроўваюць па рашэнні суда, дапамога можа быць прадастаўлена наркалагічнымі дыспансерамі і рэабілітацыйнымі цэнтрамі», — сказала Наталля Качанава.

Яна падкрэсліла, што ў лячэбна-працоўных прафілакторыях знаходзіцца шмат людзей працаздольнага ўзросту. У большасці сваёй гэта мужчыны ад 31 да 40 гадоў. Віцэ-прэм'ер выказала думку, што калі б тлумачальная работа пра спосабы лячэння алкагольнай і наркатычнай залежнасці вялася шырэй, то колькасць накіраваных у ЛПП грамадзян значна скарацілася б.

«Трэба, каб людзі ведалі пра тое, што можна зрабіць выбар. Хочаш лячыцца добраахвотна — калі ласка, для гэтага ёсць адпаведныя медыцынскія ўстановы ў раённых і абласных цэнтрах. Калі жадання лячыцца няма, то прыйдзецца адправіцца ў ЛПП», — адзначыла віцэ-прэм'ер.

«Прэзідэнт паставіў задачу арганізаваць такія лячэбныя ўстановы, дзейнасць якіх забяспечыла б атрыманне эфектыўнага выніку для тых, хто трапіў у цяжкую форму алкагольнай і наркатычнай залежнасці. На мой погляд, добрыя ўсе метады, калі яны прыносяць карысць, і чалавек вяртаецца ў соцыум», — дадала намеснік прэм'ер-міністра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.