Вы тут

Час расказаць пра сябе


Як нагадала падчас відэазвароту на сайце vybory2015.by Лідзія ЯРМОШЫНА, старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах іправядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, мясцовыя выканаўчыя органы павінны быць праінфармаваны аб правядзенні такога мерапрыемства не пазней за два дні да самой сустрэчы.

22-411

22-411

 Назіральнікі працуюць у рэгіёнах.

— Найбольш за ўсё заявак на правядзенне сустрэч падала ініцыятыўная група, якая падтрымлівае кандыдата ў Прэзідэнты Таццяну Караткевіч, — паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама. — Больш за 40 такіх заявак для сустрэч з выбаршчыкамі як на адкрытым паветры, так і ў закрытых памяшканнях пададзена гэтым кандыдатам і яе даверанымі асобамі.

Па інфармацыі, агучанай Лідзіяй Ярмошынай, 16 заявак на правядзенне сустрэч — у асноўным у працоўных калектывах — пададзена ад давераных асоб кандыдата ў Прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Кандыдаты ў Прэзідэнты Мікалай Улаховіч і Сяргей Гайдукевіч падалі ў выбарчыя камісіі і мясцовыя выканаўчыя органы па 4 падобныя заяўкі.

Старшыня Цэнтральнай камісіі нагадала, што мясцовыя выканаўчыя органы прынялі рашэнне аб адвядзенні месцаў для сустрэч з выбаршчыкамі.

— Па сутнасці, у Мінску такія месцы вызначаны ўсюды, акрамя месцаў, спецыяльна забароненых мясцовымі выканаўчымі органамі, — заўважыла старшыня ЦВК. — У іх будуць усталёўвацца пікеты і праводзіцца сустрэчы кандыдатаў і іх давераных асоб з выбаршчыкамі. Кандыдаты ў Прэзідэнты і іх давераныя асобы не пазней за два дні да правядзення падобнай сустрэчы павінны праінфармаваць у заяўляльным парадку мясцовыя выканаўчыя органы аб правядзенні такой сустрэчы і аб часе яе правядзення. Што да сустрэч у закрытых памяшканнях, то яны праводзяцца ў культурных і адукацыйных установах, тых памяшканнях, якія вызначылі мясцовыя выканаўчыя органы па ўзгадненні з тэрытарыяльнымі камісіямі. Кандыдаты ў Прэзідэнты і давераныя асобы падаюць адпаведныя заявы ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, і тыя прымаюць меры па забеспячэнні дадзеных сустрэч: размяшчаюць аб'явы па правядзенні сустрэч, забяспечваюць залы неабходнай электроннай апаратурай.

Лідзія Ярмошына параіла выбаршчыкам сачыць за інфармацыйнымі сайтамі мясцовых выканаўчых органаў: найперш там будуць публікавацца аб'явы аб сустрэчах кандыдатаў у Прэзідэнты з выбаршчыкамі. Акрамя гэтага, дадзеная інфармацыя таксама будзе размяшчацца ў мясцовых газетах, якія заснаваны дзяржаўнымі органамі.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.