Вы тут

Назіральнікі падрыхтавалі першую справаздачу


Місія назіральнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі падрыхтавала першую прамежкавую справаздачу аб выбарчай кампаніі ў нашай краіне. Пра гэта заявіў учора пасля азнаямлення з работай Лагойскай раённай камісіі па выбарах кіраўніка дзяржавы кіраўнік місіі Сяргей Лебедзеў. Па яго словах, справаздача павінна быць апублікавана ў самым хуткім часе. У ёй, па інфармацыі Сяргея Лебедзева, даецца ацэнка выбарчага заканадаўства нашай краіны, якое за апошнія гады зведала пазітыўныя змены ў бок большай дэмакратызацыі выбараў і большага ўліку інтарэсаў грамадзян. Увогуле кіраўнік місіі назіральнікаў ад СНД высока ацэньвае правядзенне выбарчай кампаніі ў нашай дзяржаве.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.