Вы тут

Краў веласіпеды...


Устаноўлена асоба мужчыны, які падазраецца ў крадзяжы махлярскім шляхам веласіпедаў у непаўналетніх у сталіцы.

На тэрыторыі раёна былі зафіксаваны два такія выпадкі — на Камсамольскім возеры і на возеры Дразды. Абодва разы зламыснік падыходзіў да непаўналетніх, якія прыязджалі на веласіпедах, каб палавіць на азёрах рыбу, і прасіў дазволу пракаціцца. Атрымліваў згоду, садзіўся на веласіпед і... знікаў у невядомым кірунку. Такім чынам мужчына скраў два транспартныя сродкі ў падлеткаў 12-ці і 14-ці гадоў. Аператыўныя супрацоўнікі ўстанавілі асобу зламысніка і затрымалі яго. Ім аказаўся нідзе не працуючы, раней судзімы 42-гадовы мінчанін.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.