Вы тут

Праграма з «разынкай»


Узгадваюць удзельнікі папярэдніх форумаў маладых журналістаў:

Алеся ГЛУХАВА, галоўны рэдактар газеты «Веснік Чэрыкаўшчыны»:

— Мне пашчасціла два разы запар прымаць удзел у форуме. І кожны раз у ім была свая «разынка», вельмі цікавая і насычаная праграма. У 2013 годзе калег сустракаў Магілёў. І мне разам з Паўлам Савельевым, рэдактарам шклоўскай раёнкі (на той момант мы былі самымі маладымі кіраўнікамі СМІ на Магілёўшчыне), даверылі сказаць словы ўдзячнасці арганізатарам і ўдзельнікам форуму ад імя боку, які прымаў. Гэта было вельмі адказна і прыемна. Асабіста я ўдзячна арганізатарам форуму перш за ўсе за шыкоўную магчымасць сустрэцца са сваімі выкладчыкамі, былымі аднакурснікамі (тымі, хто застаўся ў прафесіі), старэйшымі калегамі, у якіх насамрэч ёсць чаму павучыцца. Варта таксама адзначыць цікавую праграму па-за межамі журналістыкі, дзякуючы якой госці пазнаёміліся з Магілёвам і яго традыцыямі.

Алена ДРАПКО, карэспандэнт газеты «Звязда»:

— Для сябе падчас ІІ беларуска-расійскага форуму маладых журналістаў «Агульны погляд у будучыню» даведалася шмат новай карыснай інфармацыі. Запомнілася дыскусія, на якой падымаліся цікавыя пытанні: «Як добраму журналісту не апусціцца да ўзроўню блогера?», «Дзе шукаць навінавы сюжэт?», «Ці ёсць будучыня ў друкаваных СМІ?»... На працягу двух дзён мы ўдзельнічалі ў конкурсах, сацыялагічных апытанках, наведвалі майстар-класы ад вядомых у медыясферы экспертаў. Шкада толькі, што яны праводзілі свае майстар-класы адначасова ў розных залах. Даводзілася літаральна разрывацца, бо хацелася паслухаць кожнага! Парадавалася за сваю калегу і сяброўку Настассю Кодзіс, якая перамагла ў конкурсе Беларускага саюза журналістаў «Дэбют» як найлепшы рэпарцёр. Цудоўна, што такія конкурсы ладзяцца менавіта для маладых журналістаў. Гэта стымул удасканальвацца ў прафесіі і надалей.

Аляксей НАУМАВЕЦ, карэспандэнт газеты «Драгічынскі веснік»:

— Форум маладых журналістаў — безумоўна, мерапрыемства патрэбнае і карыснае. Вы ўяўляеце, як важна маладому журналісту з Драгічына ці Нароўлі пазнаёміцца з такім жа маладым журналістам з Масквы, Бранска, Пскова, Кіева, атрымаць магчымасць абмяняцца меркаваннямі?! Гэта каласальная вучоба, нават калі яна цягнецца ўсяго два дні. Ды і часта, у мітусні, нам папросту не хапае часу на тое, каб пазнаёміцца з работай калег-журналістаў. Тых, з кім зусім нядаўна разам рабілі першыя крокі ў прафесіі, рупліва ведучы канспекты на родным журфаку... Цяпер мы выраслі, узмужнелі. І кожны спрабуе знайсці сваю нішу, сваё месца на бязмежных журналісцкіх прасторах. Таму форум маладых журналістаў асабіста для мяне — гэта выдатная магчымасць пабачыць старых добрых таварышаў, абмяняцца з імі вопытам і, вядома, запазычыць шмат новай карыснай інфармацыі на разнастайных брыфінгах, майстар-класах, сустрэчах з вопытнымі калегамі-спікерамі. З нецярпеннем чакаю чарговую вучобу, бо за папярэднія гады ўдалося пазнаёміцца з найцікавейшымі людзьмі. Тымі, з кім мы разам працуем на карысць айчыннай журналістыкі!

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.