Вы тут

Не па сезоне...


З чацвярга ў Беларусь ізноў завітае анамальнае цяпло, калі сярэдняя тэмпература паветра чакаецца на 3-6 градусаў вышэй за норму.

І на гэтым тыдні верасень парадуе беларусаў цёплым і камфортным надвор'ем. Аб гэтым паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый РАБАЎ.

У першай палове тыдня надвор'е будуць вызначаць вобласць высокага атмасфернага ціску і цёплыя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы. Сёння пераважна без ападкаў, а максімальная тэмпература паветра складзе 14-20 цяпла. Не чакаецца ападкаў і ў сераду. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3-10 градусаў, па паўднёвым захадзе месцамі да плюс 12. Удзень будзе 18-25 цяпла.

Сапраўды камфортна ў нас стане ў другой палове тыдня, калі ў краіну пачне паступаць больш цёплая, але вільготная паветраная маса з Чорнага мора. Таму ў некаторых раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ўначы на чацвер складзе 9-15 цяпла, удзень будзе ўжо плюс 21-26 градусаў, а па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 28 з плюсам. У пятніцу ўначы чакаецца 9-16 цяпла, удзень — плюс 21-26, па паўднёвым усходзе — нават да 28 градусаў цяпла.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у выхадныя прагназуецца няўстойлівы характар надвор'я. У суботу захаваецца яшчэ цёплае і спакойнае надвор'е, бо толькі месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы на суботу складзе 10-17 цяпла, удзень — плюс 18-25 градусаў, а па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 27 цяпла. Аднак у нядзелю надвор'е пачне пагаршацца. Тады актыўны атмасферны фронт прынясе ўначы месцамі, а ўдзень амаль паўсюдна кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 цяпла, удзень — плюс 13-20, а па паўднёвым усходзе да плюс 21-25 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.