Вы тут

Тэрыторыя маштабных праектаў


Прамыя кантакты з расійскімі суб'ектамі гаспадарання з'яўляюцца асновай гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і фундаментам адносін нашых краін.

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Ульянаўскай вобласці Сяргеем Марозавым. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэтая сустрэча стала працягам нядаўняй размовы, якая была пачата на самым высокім узроўні ў Сочы. «Там адбылася не проста размова, а было прадэманстравана наша адзінства і жаданне развіваць супрацоўніцтва», — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў важнасць таго, што Ульянаўская вобласць з'яўляецца прызнаным лідарам Расіі ў аўтамабіле- і авіябудаванні. Пры гэтым рэгіён імкнецца быць адным з перадавых у пашырэнні прыватнага бізнесу і прыцягненні буйных інвестараў. Беларускія прадпрыемствы звязаны з вытворчасцямі Ульянаўскай вобласці адзіным тэхналагічным ланцужком. Яны пастаўляюць у гэты расійскі рэгіён аўтакампаненты, помпы, рухавікі і сілавыя ўстаноўкі. Прэзідэнт лічыць, што трэба не проста працягнуць гэтую работу, а задзейнічаць увесь існуючы патэнцыял і пашыраць сферы двухбаковага супрацоўніцтва, рэалізуючы маштабныя праекты.

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што прыярытэтнымі напрамкамі супрацоўніцтва Беларусі і Ульянаўскай вобласці могуць стаць вытворчая кааперацыя, аграпрамысловы і будаўнічы комплексы. Ва Ульянаўскай вобласці добра ведаюць беларускую тэхніку, якая задзейнічана ў сельскай гаспадарцы, дарожным будаўніцтве, камунальнай галіне. На яго думку, перспектыўныя і сумесныя праекты ў сферы пасажырскага транспарту. «Тым больш што ў цяперашніх няпростых эканамічных умовах ёсць магчымасць набываць адпаведную тэхніку ў Беларусі», — заўважыў Прэзідэнт.

Беларусь гатова садзейнічаць Ульянаўскай вобласці ў развіцці сельскай гаспадаркі, асабліва ў мадэрнізацыі жывёлагадоўчай галіны. Пры маштабным ўзвядзенні жылля ў рэгіёне запатрабаваны будаўнічыя матэрыялы і ліфтавае абсталяванне. «Калі ёсць жаданне і магчымасць, мы гатовыя ўдзельнічаць і ў гэтай справе», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, беларускія суб'екты гаспадарання маюць рэальную магчымасць прыняць самы актыўны ўдзел у стварэнні транспартнай інфраструктуры на тэрыторыі Ульянаўскай вобласці, у прыватнасці дапамагчы ў будаўніцтве аўтадарог і лагістычных цэнтраў.

Акрамя таго, Прэзідэнт лічыць, што разам з развіццём гандлёва-эканамічнага партнёрства не варта забываць аб гуманітарных аспектах узаемадзеяння. Неабходна пашыраць кантакты ў сферах адукацыі, навукі і высокіх тэхналогій, аховы здароўя, спорту і турызму.

Сяргей Марозаў, у сваю чаргу, падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за магчымасць цяперашняй сустрэчы, а таксама за сустрэчу, якая адбылася ў верасні 10 гадоў таму, калі ён толькі пачынаў працаваць на пасадзе губернатара. Кіраўнік расійскага рэгіёна адзначыў, што для яго была вельмі карыснай тая сустрэча дзесяцігадовай даўнасці. «Вы расказвалі мне, што вы робіце, чаму і што маглі б параіць зрабіць мне, расійскаму губернатару. Таму што на той момант некалі багатая і досыць паспяховая Ульянаўская вобласць знаходзілася далёка не ў найлепшым стане, — сказаў Сяргей Марозаў. — За 10 гадоў мы прайшлі даўжэзны шлях і многае з таго, што вы мне тады казалі, нам удалося рэалізаваць».

Цяпер Ульянаўская вобласць з'яўляецца адным з інвестыцыйна прывабных рэгіёнаў Расіі. Па словах Сяргея Марозава, рэгіён гатовы прапанаваць самыя выгадныя ўмовы для сумесных з Беларуссю праектаў у жывёлагадоўлі і раслінаводстве. На перамовах абмяркоўвалася магчымасць стварэння ва Ульянаўскай вобласці з удзелам Беларусі буйнога сельгаспрадпрыемства, дзе можна было б укараняць найлепшы беларускі вопыт і напрацоўкі ў АПК. Аб выкарыстанні беларускага вопыту гаворка ішла і ў сувязі з маючым адбыцца ў наступным годзе ва Ульянаўску чэмпіянатам свету па хакеі з мячом, на які ўжо заяўлены ўдзел Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка і Сяргей Марозаў таксама абмеркавалі перспектывы развіцця культурных сувязяў, у прыватнасці разглядаецца магчымасць абмену Днямі культуры, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.

Сяргей Марозаў выказаў словы захаплення тым, як змянілася беларуская сталіца. «10 гадоў тут не быў. Праехаў па горадзе — цудоўна тое, што вы будуеце, ствараеце», — адзначыў кіраўнік расійскага рэгіёна. Ён запэўніў, што будзе імкнуцца зрабіць Ульянаўск такім жа прыгожым, як Мінск.

Падводзячы вынікі сустрэчы, Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што пры ўмове паспяховай рэалізацыі намечаных маштабных праектаў узаемадзеянне Беларусі з Ульянаўскай вобласцю можа стаць прыкладам таго, як можна і трэба супрацоўнічаць, і не толькі з рэгіёнамі, але і іншымі краінамі.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.