Вы тут

Дзённік у сеціве


Сакрэты стварэння віртуальнага «нататніка».

Штодня ў сеціве ствараюцца сотні тысяч новых блогаў. Толькі лічаныя працэнты з іх набіраюць пастаянную чытацкую аўдыторыю. Як жа правільна і паспяхова весці сваю старонку ў інтэрнэце?

Вызначцеся з дызайнам. Калі сетка мікраблогаў Twіtter прапаноўвае збольшага ўніверсальны дызайн, то пры стварэнні акаўнта на пляцоўцы LіveJournal ці Wordpress аб афармленні старонкі думаць давядзецца ўжо менавіта вам. Непажадана выкарыстоўваць значную колькасць гарнітур шрыфтоў і рабіць старонкі стракатымі.

Праблема выбару. Перш чым узяцца за вядзенне блога, падумайце, пра што вы будзеце пісаць: вучобу, фінансы, грамадскі транспарт, літаратуру, ІT-навіны. Весці «ўніверсальны» блог не варта: усё азначае нічога. Лепш выбраць тэму, якая з'яўляецца вашым каньком, але разам з тым трэба прааналізаваць сітуацыю, каб не паўтарыць тое, што напісана іншымі.

Запаўняць блог трэба рэгулярна. Рабіць гэта пажадана або штодня, або праз дзень. Весці яго «пад настрой» памылкова: не выключана, што з доўгімі перапынкамі чытачы знікнуць.

Ваша візітоўка. Інтэрнэт-загалоўкі адрозніваюцца ад газетных тым, што яны заўжды прадстаўлены ў форме сказа і мусяць змяшчаць дзеяслоў. Робіцца гэта для таго, каб заінтрыгаваць чытача блога ўжо на тым этапе, калі ён толькі зайшоў у вашу віртуальную гасцёўню. Разам з тым не трэба перабольшваць: загаловак не павінен раскрываць увесь змест матэрыялу, а толькі намякаць на яго. Памер загалоўка, які задаецца спецыяльнымі тэгамі, уплывае на індэксацыю яго пошукавымі сістэмамі.

Будзьце дасціпныя. Сусветныя тэндэнцыі карыстання інтэрнэтам усё больш схіляюцца ў бок мабільных прылад. Прачытаць удумліва на экране смартфона велізарны пост на дзясятак старонак, што можа заняць не адну гадзіну, не здатны ніхто. Не так даўно пад такімі тэкстамі з'яўляліся каментары кшталту «шмат літар» ці «не асіліў». Сёння інфармацыя павінна выкладацца ёмка, цікава і коратка. Памятайце пра ключавыя словы: гэта запыты, якія карыстальнікі задаюць пошукавым сістэмам. Праверыць частату і геаграфію іх ужывання можна з дапамогай сэрвісу wordstat.yandex.ru ці Google Adwords. Калі вы іх задасце правільна, то вас будуць знаходзіць праз пошукавік.

— Адзін з найважнейшых элементаў прасоўвання інфармацыі ў блогу — яе рэпост іншымі карыстальнікамі, — гаворыць блогер Аляксей Бярэзін. — Калі вы выкладаеце каштоўную інфармацыю, вельмі хутка заўважыце, што ваш блог не толькі чытаюць, а яшчэ і дзеляцца яго зместам з іншымі. А гэта вам толькі на руку — пра вашу пляцоўку даведаецца яшчэ больш людзей. Існуе, праўда, праблема аўтарскіх правоў — не заўжды пры запазычанні матэрыялу прастаўляюцца спасылкі на першакрыніцу. Таму перыядычна маніторце, як рэпосцяцца вашы тэксты: пошукавыя сістэмы памятаюць усё. Аптымальная колькасць тэксту для аднаго поста лічыцца ў межах 3 тысяч знакаў. Што да літаратуры, то ў інтэрнэце найбольшай папулярнасцю карыстаюцца або навуковыя, або гумарыстычныя тэксты.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennik@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».