Вы тут

Каля 4 млрд чалавек не маюць доступу да інтэрнэту


Каля 4 млрд чалавек у свеце да гэтага часу пазбаўленыя доступу да інтэрнэту.

23-54

Пра гэта гаворыцца ў новай справаздачы Міжнароднага саюза электрасувязі. Аўтары адзначаюць, што сёння выхад у інтэрнэт маюць 43% сусветнага насельніцтва — 3,2 млрд чалавек (летась іх было 2,9 млрд). У цэлым сёння ў 79 краінах больш за палову насельніцтва маюць злучэнне з інтэрнэтам. У ліку краін-лідараў па ўзроўні выкарыстання інтэрнэту Ісландыя, Нарвегія і Данія. Расія займае ў гэтым спісе 44-е месца — доступ да інтэрнэту маюць 70,5% расіян. Азербайджан на 63-м месцы (у гэтай краіне інтэрнэтам карыстаюцца 61% насельніцтва). У Беларусі выхад у сеціва маюць 59% насельніцтва, у Казахстане — 54%, у Грузіі — 48%, у Арменіі — 46%, ва Узбекістане — 46,3% і ва Украіне — 43,4%.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?