Вы тут

Калі выкопваць буракі?


Убіраць караняплоды неабходна, зыходзячы з пасаджанага сорта. Сарты, у сваю чаргу, дзеляцца на 3 групы.

• Ранняспелыя. Тэрмін паспявання — 50-80 дзён.

• Сярэдняспелыя. Мабыць, самая папулярная група. Тэрмін паспявання — 80-100 дзён. Выдатна захоўваюцца ўсю зіму.

• Позняспелыя. Тэрмін паспявання 100-135 дзён. Такія сартыі, як правіла, вельмі доўга захоўваюцца — аж да лета.

23-1

Чаму непажадана ўбіраць буракі раней за тэрмін? Па-першае, бліжэй да восені, калі тэмпература паступова паніжаецца, буракі добра растуць. А па-другое, больш за ўсё карысных рэчываў у іх назапашваецца ўжо ў апошняй стадыі росту. Аднак адцягваць уборку да замаразкаў таксама няправільна. Частку, якая выглядвае з зямлі, можа прыхапіць мароз, і караняплоды хутка сапсуюцца пры захоўванні.

Зразаць бацвінне трэба акуратна, пакідаючы хвосцікі не больш за 1 см. Калі больш — буракі пачнуць расці бліжэй да зімы.

Арыентуемся на ўмовы надвор'я

1. Восень вельмі цёплая. У такім выпадку буракі лепш не трымаць доўга на градцы — яны могуць стаць валакністымі і нават крыху адзервянець.

2. Дажджлівая восень. Таксама не адкладайце ўборку надоўга. Лішак вільгаці ў глебе негатыўна адаб'ецца на смакавых якасцях ураджаю. Ды і захоўваюцца занадта сакавітыя буракі нядоўга. Калі ператрымаць іх на градцы ў дажджлівае надвор'е, караняплоды могуць падгніць і парэпацца.

3. Сухая восень. Вельмі спрыяльнае надвор'е. Калі восень сухая і ў меру цёплая, куды лепш пратрымаць буракі ў зямлі, чым у склепе. Яны назапасяць шмат вітамінаў і будуць добра захоўвацца.

Вонкавыя прыкметы спеласці буракоў

• Памер караняплодаў дасягнуў таго значэння, якое пазначана на пакуначку з насеннем. Дзякуючы таму, што буракі амаль заўсёды «выглядваюць» над паверхняй зямлі, вызначыць памер нескладана.

• Ніжняе лісце пажоўкла або высахла.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.