Вы тут

Хросныя бацькі


Хросныя бацькі (выбар). Хросных бацькоў звычайна выбіралі з ліку сяброў, суседзяў або сваякоў (у асобных выпадках нават самых блізкіх). Гэта павінны быць людзі, якія разумеюць вялікую адказнасць за выхаванне свайго хрэсніка перад Богам і людзьмі, таму што яны будуць ведаць галоўную яго таямніцу — імя, атрыманае пры хрышчэнні.

* Хроснымі бацькамі не маглі быць няверуючыя, нехрышчоныя людзі. Абавязкова сачылі за тым, каб хросныя былі аднаго веравызнання з бацькамі дзіцяці, якога будуць хрысціць.

* Дзяцей, дзяўчат і юнакоў перадшлюбнага ўзросту не бралі ў хросныя, бо не было вядома, як у іх складзецца лёс.

* Лічылася, што лёс хросных бацькоў перадаецца іх духоўнаму спадкаемцу, таму было пажадана, каб хросная маці была ўдзельніцай хаця б аднаго вяселля, а яшчэ лепш, каб яна была шаферкай (пачэснай сведкай) на вяселлі ў бацькоў дзіцяці. У гэтым выпадку хрэсніку перадавалася шчасце стварэння новай сям'і.

* Хросныя бацькі немаўляці не павінны быць мужам і жонкай. Яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму царква адмовілася б вянчаць пару, у якой жаніх і нявеста былі кумамі адно аднаму аж да сёмага калена ўключна.

* Хросных бацькоў маглі браць для кожнага дзіцяці паасобку, а магло быць і так, што адна пара хрысціла ўсіх народжаных у гэтай сям'і дзяцей.

* Калі дзяўчыну ў першы раз запрашаюць быць хроснай маці, то яна можа хрысціць толькі хлопчыка. Калі ж маладога хлопца ці дарослага мужчыну ўпершыню просяць быць хросным бацькам, то ён можа пахрысціць толькі дзяўчынку.

* Цяжарная жанчына або жанчына, пасля родаў у якой не прайшло
40 дзён, не магла быць хроснай маці.

* Вельмі непажадана браць хроснымі бацькамі людзей, якія скасавалі свой шлюб, удоў, тых, хто дасягнуў 40-гадовага ўзросту, але не стварыў сваёй сям'і і не мае дзяцей.

* Не бралі хроснымі людзей, у якіх былі аднолькавыя імёны з бацькамі. Лічылася, што ў такім выпадку хросная пара «замесціць» пару сапраўдных бацькоў.

* Народная традыцыя вельмі асцярожна падыходзіла да асэнсавання паняцця «перакрыжаванага хрышчэння»: я пахрысціў вашых дзяцей, вы — маіх. Лепш такіх сітуацый пазбягаць.

* Калі памірала хрышчонае дзіця, то яго хросных бацькоў больш ніколі не бралі хрысціць іншых дзяцей.

* Калі дзяўчына «засядзелася ў дзеўках», то яна магла змяніць сваё становішча, пахрысціўшчы байструка (пазашлюбнае дзіця) — хлопчыка. Лічылася: як толькі ён пачне хадзіць, яна возьме шлюб.

* Калі няма вельмі важкіх прычын, адмаўляцца ад прапанаванага кумаўства нельга.

Янка КРУК, Аксана КАТОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.