Вы тут

Пра кандыдатаў на мабільным


Беларускае тэлеграфнае агенцтва разам з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі распрацавала мабільную праграму «Выбары-2015» для прылад на іOS, гэта значыць, для карыстальнікаў іPhone або іPad. Раней дадатак быў даступны для спампоўвання толькі для прылад на базе Androіd. На гэтай платформе праграму загрузілі больш за 3,5 тысячы карыстальнікаў.

«Галоўная задача праграмы — зрабіць інфармацыю пра выбары даступнай і зручнай для ўсіх, — сказана на сайце БелТА. — У ёй рэалізавана магчымасць паведамлення пра важныя навіны, якія датычацца выбарчай кампаніі, змяшчаецца заканадаўчая база па выбарах (Выбарчы кодэкс і іншыя дакументы ЦВК). Карыстальнікі змогуць таксама атрымліваць адказы на пытанні па выбарах, даведацца пра вынікі галасавання, прачытаць свежыя цытаты кандыдатаў і іх біяграфіі».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

medvedeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.