Вы тут

Прагаласуе ў 100 гадоў


Капіталіне Рыгораўне Фахрутдынавай 8 кастрычніка ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаць новы пашпарт. І юбілярка з ім будзе ўдзельнічаць у выбарах.

[caption id="attachment_102063" align="alignnone" width="600"]Ба­бу­ля з дач­кой, унуч­кай і праў­нуч­кай. Ба­бу­ля з дач­кой, унуч­кай і праў­нуч­кай.[/caption]

Родам жыхарка Полацка з Украіны — зразумела, перажывае за радзіму, дзе няма палітычнай стабільнасці. Яна хоча, каб у Беларусі і надалей былі мір і спакой.

— Я нарадзілася ў Вінніцкай вобласці. Маё першае прозвішча па бацьку — Плахая. У сям'і было чацвёра дзяцей: два хлопчыкі і дзве дзяўчынкі. Я была трэцім па ўзросце дзіцем. І да нашага часу засталася ў жывых адна... Пасля смерці ад тыфу мамы нас выхоўваў бацька, які працаваў сакратаром гарадскога Савета. Трымаў гаспадарку. У прыватнасці, была карова, а мо дзве, ужо не памятаю.

Таму мы не толькі выжылі, але і здаровымі былі. Тата здолеў не толькі вырасціць дзяцей, але і спрыяў, каб мы атрымалі добрую адукацыю. Я скончыла школу камсамольскай моладзі. Потым працавала вясковым карэспандэнтам, вучылася ў фармацэўтычнай школе... Пасведчанне аб яе заканчэнні падпісана 25 чэрвеня 1941 года, — распавядае доўгажыхарка.

На той час Капіталіна ўжо мела прозвішча па мужу — Баранская. Мужа забілі ў самым пачатку вайны. Яе як жонку ваеннаслужачага эвакуявалі ў Сярэднюю Азію. Там працавала на чыгунцы. На чужыне ад тыфу памерла дзіця...

Калі вызвалілі яе родную Украіну, жанчына вярнулася дамоў. У ваенным шпіталі быў неабходны фармацэўт, і яна ўладкавалася на работу. Пакахала сяржанта і выйшла замуж. Старшы сын нарадзіўся ўжо пасля вайны — за мяжой. Праз 6 гадоў нарадзілася дачка, якая з ёй і сёння жыве.

— Мой брат жыве ва Украіне. Раней быў начальнікам на будаўніцтве, дык мама яшчэ гадоў 5 таму ездзіла з намі да яго ў госці, — распавядае дачка Ала Грабеншчыкова. — Брат з гонарам паказваў яе калегам. Упэўнена, што сакрэт яе даўгалецця ў дабрыні. Мама ніколі нікому ліха не жадала. І за вочы пра людзей дрэнных слоў не гаварыла. Спіртнога не ўжывала. Зёлкамі лячылася часта — яна ж фармацэўт! Ды і замест пакупнога чаю свой заварвала... Ці былі сярод нашых сваякоў доўгажыхары? Так. Памятаю добра, што з намі жыла цётка мая — сястра бацькі. Дык яна і ў 100 гадоў добра сябе адчувала, шмат цікавага пра маладосць расказвала.

Калі раней бабуля была, як той казаў, перакананай атэісткай, то на схіле гадоў стала хадзіць у царкву. Часта просіць звадзіць яе да мошчаў Еўфрасінні Полацкай. Можа, таму на Полаччыне — святой зямлі — доўгажыхароў больш, чым у іншых рэгіёнах Віцебшчыны?

— Паважаная Капіталіна Рыгораўна неўзабаве стане пятым жыхаром нашага раёна ва ўзросце 100 і больш гадоў. На сёння самы стары — Яфім Якаўлевіч Рыжычэнка. Ён нарадзіўся ў 1913 го-
дзе (пра яго «Звязда» сёлета пісала). Марыя Францаўна Пузікава нарадзілася ў 1914-м. Настасся Аляксандраўна Маўчанава 1 сакавіка адсвяткавала стагоддзе, — расказвае Святлана Касьянава, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Полацкага раёна.

А грамадзян ва ўзросце ад 90 да 100 гадоў на Полаччыне на сёння 438.

Аляксандр ПУКШАНСКІ. Фота аўтара

pukshanski@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.