Вы тут

Пытанне іміджу і прэстыжу


Алімпіяда-2016 будзе сур'ёзным экзаменам для кожнага атлета, трэнера і ўсёй спартыўнай галіны.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка чакае ад беларускіх спартсменаў выступлення на Алімпіядзе-2016 у Рыа-дэ-Жанейра на ўзроўні, адэкватным укладзеным сілам і сродкам. Пра гэта ён заявіў падчас наведвання Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

[caption id="attachment_102066" align="alignnone" width="600"]Кі­раў­нік дзяр­жа­вы не­фар­маль­на па­гу­та­рыў  з да­рос­лы­мі і юны­мі спарт­сме­на­мі і іх трэ­не­ра­мі. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы не­фар­маль­на па­гу­та­рыў
з да­рос­лы­мі і юны­мі спарт­сме­на­мі і іх трэ­не­ра­мі.[/caption]

«Не так, як на апошніх чэмпіянатах свету па веславанні акадэмічным, лёгкай атлетыцы ці плаванні. Гэта наогул катастрофа, самыя медальныя віды спорту. Мы там проста сноўдаемся», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Маючыя адбыцца летнія Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанейра будуць найсур'ёзнейшым экзаменам для кожнага атлета і трэнера, для ўсёй спартыўнай галіны. «Цяпер у нас у гэтай сферы робіцца фактычна ўсё, што патрабуецца. Нам вельмі няпроста даецца кожны рубель, які мы туды накіроўваем. Таму беларускі народ мае права разлічваць на належную аддачу», — падкрэсліў Прэзідэнт, дадаўшы, што чакае ад спартсменаў заваёвы хаця б такой колькасці медалёў, якая была на папярэдніх буйных стартах.

Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што ў найбліжэйшы час на яго ўзроўні будзе праведзены шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных абмеркаванню праблем у спартыўнай галіне.

Звяртаючыся да спартсменаў, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што іх перамогі — прадмет асаблівага гонару беларускага народа. «Пра беларусаў цяпер гавораць як пра маладую, спартыўную нацыю, якая дынамічна развіваецца. Гэта пытанне не толькі іміджу дзяржавы, але і яе будучыні», — сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, беларускі спорт уносіць істотны ўклад у прасоўванне нацыянальных інтарэсаў у знешняй палітыцы. Поспехі ў спартыўнай сферы прыкметна спрыяюць пазнавальнасці Беларусі, пашырэнню міжнароднага супрацоўніцтва. «Сёння кажуць: спорт па-за палітыкай. Спорт — гэта самая вялікая палітыка», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён звярнуў увагу, што некаторыя вялікія спартсмены, выступаючы ў сродках масавай інфармацыі, крыўдзяцца, што на іх аказваецца залішні ціск грамадскасці. Прэзідэнт звярнуў увагу, што спартсмены такога ўзроўню моцна «ўманціраваныя ў палітыку», «з гэтага пачынаецца ўвесь дыялог на самым высокім узроўні». Ён падкрэсліў, што ў Беларусі ніколі не шкадавалі грошай на развіццё спорту, таму і патрабуюць ад спартсменаў адпаведна.

Аўтарытэт беларускага спорту ў сусветнай алімпійскай сям'і, на думку кіраўніка дзяржавы, выключна высокі. Менавіта таму ў свой час было прынята рашэнне, што НАК Беларусі павінен атрымаць штаб-кватэру, адпаведную свайму статусу, сказаў Аляксандр Лукашэнка. Будынак абсталяваны па апошнім слове тэхнікі і гатовы прымаць афіцыйныя мерапрыемствы самага высокага ўзроўню. «Але мы будавалі штаб-кватэру не толькі і не столькі для гасцей. Гэта ваш дом, дзверы якога павінны быць адчынены для ўсіх спартсменаў, і не толькі спартсменаў», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. На яго думку, комплекс можа прымаць мерапрыемствы, якія праводзяцца з удзелам дзяцей і для дзяцей. У гэтым выпадку яны павінны праходзіць бясплатна.

Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем заўважыў, што здаровы лад жыцця і рэгулярныя заняткі спортам усё больш становяцца звыклымі для жыхароў краіны.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў заяўку Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі на ўдзел у ХХХІ летніх Алімпійскіх гульнях, старт якім будзе дадзены менш чым праз год, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. «Гэта будзе вельмі сур'ёзны экзамен для кожнага атлета і трэнера, для ўсёй спартыўнай галіны», — сказаў Прэзідэнт. «Нельга забываць, што спорт — гэта дух нацыі, а паспяховае выступленне на міжнародных спаборніцтвах — гэта найвялікшы прэстыж дзяржавы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.