Вы тут

Цыпрас прыняў прысягу


Лідар кааліцыі левых радыкальных сіл (СІРЫЗА) Алексіс Цыпрас прыняў прысягу ў якасці прэм'ер-міністра Грэцыі.

55

Цырымонія праводзілася ў прэзідэнцкім палацы з удзелам кіраўніка дзяржавы Пракопіса Паўлопуласа. Як і пасля парламенцкіх выбараў у студзені гэтага года, на якіх СІРЫЗА перамагла ўпершыню, праводзілася свецкая цырымонія прысягі ў сувязі з атэістычнымі поглядамі прэм'ера. Кааліцыя радыкальных левых сіл Алексіса Цыпраса перамагла на датэрміновых парламенцкіх выбарах у Грэцыі, набраўшы 35,47% галасоў. СІРЫЗА атрымала 145 месцаў у парламенце (з улікам бонусу ў 50 дадатковых месцаў для пераможцы). СІРЫЗА і «Незалежныя грэкі» будуць мець сумесна 155 дэпутатаў у парламенце, што забяспечвае ім большасць.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.