Вы тут

Дакрануцца да вайсковай славы


Маёр запасу з Уздзеншчыны выхоўвае падлеткаў і марыць пра верталётны клуб.

У якім музеі вам дазволяць узяць у рукі экспанат, разгледзець яго з розных бакоў і нават прымераць на сябе, напрыклад, генеральскую фуражку, пілотку, шлем? А вось у Музеі ваеннай гісторыі ДТСААФ горада Узды гэта цалкам магчыма. Але, бадай, асабліва цікавіць наведвальнікаў калекцыя страйкбольнай зброі розных відаў і памераў, што знешнім выглядам нагадвае сапраўдную.

[caption id="attachment_102098" align="alignnone" width="600"]23-42 Яў­ген Ула­се­віч ву­чыць Ар­цё­ма Но­ві­ка­ва і Ва­лян­ці­на Аст­рав­у­ха ка­рыс­тац­ца страй­кболь­най збро­яй.[/caption]

— Ствараўся музей за кошт членскіх узносаў раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў, — распавёў старшыня ДТСААФ Яўген Уласевіч. — У лютым мінулага года атрымалі пад яго памяшканне, перабудавалі, абсталявалі. І нават для нас было нечаканасцю, што людзі, можна сказаць, цугам панеслі сюды экспанаты. Многія з іх захоўваліся ў хатніх архівах, нехта знайшоў цікавую рэч на гарышчы, хтосьці — у падвале. Напрыклад, я аддаў сваю калекцыю шаўронаў, Міхаіл Бокуць — калекцыю вайсковых галаўных убораў. Шмат прадметаў прынеслі афганцы — члены Саюза афіцэраў, мясцовыя жыхары.

Ёсць у музеі стэнд, прысвечаны жыццю і службе Алега Гануша. Алег Іванавіч нарадзіўся і вырас ва Уздзе, скончыў Ульянаўскае ваеннае вучылішча, прайшоў В'етнам, Афганістан, служыў у Германіі, Прыбалтыцы. Памёр ён у мінулым годзе, і было яму толькі 70. Яго жонка сабрала ўсе дакументы, узнагароды і перадала ў музей. Пры гэтым сказала, што хоча, каб яны захоўваліся менавіта на малой радзіме мужа. Праз колькі часу яна прыехала з дачкой, зяцем, сынам — упэўнілася, што тут свята берагуць памяць аб родным чалавеку. Нядаўна пахавалі і старшага мічмана Мікалая Антонавіча Тарасеню. Яго кіцель, што пры жыцці перадаў у музей, захоўваецца на пачэсным месцы.

Яўген Уласевіч шмат пра што расказвае малым, падлеткам, моладзі. Напрыклад, пра тое, што пры адступленні генерал Дзмітрый Карбышаў некалькі дзён правёў ва Уздзенскім раёне, маршал Кулік выводзіў тут з акружэння сваіх байцоў. І нават пра тое, што верш пра савецкі пашпарт Уладзімір Маякоўскі напісаў непадалёку ад Узды, на чыгуначным перагоне Коласава—Стоўбцы.

Арганізацыйная структура ДТСААФ з'явілася ва Уздзе адносна нядаўна. І за гэты кароткі час стала паспяховай. У прыватнасці, сёлета ўжо перайшла на гаспадарчы разлік. Гэта дало магчымасць развіваць вытворчую базу, а членскія ўзносы накіроўваць на патрыятычнае выхаванне. Для дзяцей адкрыты бясплатны цір, для тых, хто ўваходзіць у секцыю, ладзяцца бясплатныя экскурсіі, спаборніцтвы. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца страйкбольны клуб, для членаў арганізацыі прадугледжваецца льготная аплата ў памеры 50%. Ад наведвальнікаў няма адбою. У гульнях, што тут ладзяцца, удзельнічаюць і дзеці, і дарослыя, нават цэлыя сем'і.

У Яўгена Міхайлавіча наладжаны сувязі з рознымі вайсковымі часцямі, брыгадай спецыяльнага прызначэння ў Мар'інай Горцы. Дзеці сустракаюцца з іх байцамі, праводзяць сумесныя мерапрыемствы, спаборніцтвы. Самыя цесныя зносіны з мясцовым ваенкаматам. Традыцыйнымі сталі такія святы, як дзень прызыўніка, аўтапрабегі па мясцінах баявой славы. А ўдзельнікі страйкклуба нясуць ганаровую вахту падчас раённых урачыстасцяў, перазахавання астанкаў воінаў, што загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

— Мы ніколькі не шкадуем, што ўступілі ў ДТСААФ: тут можна знайсці занятак па душы, інтарэсах, — сцвярджаюць Арцём Новікаў і Валянцін Астравух.

Арцём — сапраўдны ІТ-тэхнолаг. Нездарма сябры яго празвалі Электронікам. Хлопец «ВКонтакте» стварыў групу Уздзенскай раённай арганізацыі ДТСААФ, дзе ўжо больш як 30 удзельнікаў. Тут ён змяшчае інфармацыю, фотаздымкі з розных мерапрыемстваў.

— Для мяне не так важна, звяжуць ці не сваё жыццё з арміяй мае выхаванцы, паступяць у ваенныя ўстановы адукацыі або ў іншыя. Галоўнае, каб яны сталі сапраўднымі людзьмі, патрыётамі: сумленным і прыстойным чалавекам можна быць на любой пасадзе, — упэўнены Яўген Уласевіч.

У Яўгена Міхайлавіча шмат планаў, задумаў на будучыню. Хацелася б яму стварыць і верталётны клуб. «Але атрымліваецца, як у тым фільме: хачу пабудаваць дом, але не маю такіх магчымасцяў, маю магчымасць купіць казу, але няма жадання, — жартуе ён. — Трэба, каб нашы жаданні супадалі з нашымі магчымасцямі. Зразумела, што ўсё не выканаеш, але нельга спыняцца на дасягнутым. Калі спынішся на месцы, перастанеш рухацца наперад, значыць, нічога не будзе».

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.