Вы тут

Па тры бакі палону


Кніга, якая выйшла ў Выдавецкім доме «Звязда», расказвае аб лёсах савецкіх, польскіх і нямецкіх ваеннапалонных на тэрыторыі Беларусі.

Пераліваюцца цымбалы, гучыць адзінокая скрыпка... У такой атмасферы была прэзентавана кніга «Цяжкае бярэмя палону: ваеннапалонныя і інтэрніраваныя Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі 1939 — 1951 гг.», якая ўбачыла свет у Выдавецкім доме «Звязда».

[caption id="attachment_102263" align="alignnone" width="600"]24-31 ў­та­ры кні­гі Ана­толь ШАР­КОЎ і Але­на МОХ-ДА­КУ­НО­ВА.[/caption]

Каб абмеркаваць новы твор, у гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна сабраліся гісторыкі і эксперты ў галіне ваеннай гістарыяграфіі. Галоўнымі героямі сустрэчы сталі аўтары кнігі — прафесар, доктар гістарычных і кандыдат юрыдычных навук Анатоль Шаркоў і кандыдат гістарычных навук Алена Мох-Дакунова.

— Мы шмат пісалі пра герояў, пра гераічныя ўчынкі, але не трэба забываць, што найперш вайна — гэта трагедыя, — лічыць Анатоль Шаркоў. — І найбольш трагічны лёс напаткаў ваеннапалонных. Прычым усіх ваюючых бакоў. Да нядаўняга часу аб гэтай з'яве і ўвогуле аб людзях, якія трапілі ў палон, не прынята было гаварыць. Але гэта таксама было, і пра гэта трэба ведаць.

Калі для Анатоля Шаркова праца над кнігай стала не першым пісьменніцкім досведам, у тым ліку па гэтай тэме, то для Алены Мох-Дакуновай гэта дэбют. Як расказала даследчыца, праблематыкай Вялікай Айчыннай вайны яна займаецца яшчэ са студэнцкіх гадоў.

— Прычым вялікая колькасць даследаванняў закранае лёс маёй сям'і ў гады Вялікай Айчыннай вайны, — гаворыць Алена Мох-Дакунова. — Мой дзядуля ваяваў на фронце, бабуля была сагнана ў Германію. Такім чынам, асабісты вопыт перарос у навуковае даследаванне, прысвечанае лёсам былых савецкіх ваеннапалонных, якія знаходзіліся ў нямецкіх лагерах.

[caption id="attachment_102264" align="alignnone" width="600"]24-33 У кні­зе «Цяж­кае бя­рэ­мя па­ло­ну» зме­шча­ны ўні­каль­ныя кад­ры, зной­дзе­ныя ў ар­хі­вах.[/caption]

У кнізе «Цяжкае бярэмя палону» адлюстраваны лёс як савецкіх, так польскіх і нямецкіх ваеннапалонных. Параўнаць умовы іх утрымання ў лагерах, жыццё пасля заключэння і ўвогуле акунуцца ў атмасферу зняволення можна дзякуючы дакументам і ўспамінам былых вязняў.

Барыс Папоў, адзін з герояў кнігі, прайшоў праз пакуты канцлагераў Дразды, Масюкоўшчына, лагераў у Гомелі і Мюльбергу (Германія). «Лагеры былі розныя, — успамінае Барыс Антонавіч. — Самы страшны — Дразды. Гэта першы лагер, гэта сотні тысяч салдат і афіцэраў... Нічога не было падрыхтавана для забеспячэння жыццядзейнасці такой колькасці людзей. Я там знаходзіўся 12 дзён,
10 з якіх нас не кармілі. Пілі толькі ваду з забруджанай ракі. Не ведаю, як выжыў...»

А між іншым, Барысу Антонавічу ідзе 94 год! І ён у гэтай зале, сярод прысутных. Прыйшоў, каб павіншаваць аўтараў з кнігай, якая, на іх погляд, павінна стаць сімвалам міру, узаемапаразумення паміж народамі.

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zvіazda.by

Фо­та Аляк­санд­ра ШАБ­ЛЮ­КА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.