Вы тут

Журналіст — прафесія дзяржаўная


Каб абмеркаваць надзённыя праблемы медыясупольнасці, падзяліцца творчымі напрацоўкамі і падыскутаваць па актуальных пытаннях, у Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі сабралася звыш 150 прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі з розных рэгіёнаў краіны. Працягваўся ІV форум маладых журналістаў «Агульны погляд у будучыню. Журналістыка: выбар маладых».

[caption id="attachment_102290" align="alignnone" width="600"]24-44 Доб­рай тра­ды­цы­яй фо­ру­му ста­ла ўру­чэн­не ма­ла­дым жур­на­ліс­там прэ­міі «Дэ­бют». Ся­род лаў­рэ­а­таў — і ка­рэс­пан­дэнт га­зе­ты «Звяз­да», аўтар гэтых радкоў Ве­ра­ні­ка Ка­ню­та, якая атры­ма­ла прэ­мію Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жур­на­ліс­таў як най­леп­шы рэ­пар­цёр. Віншуем![/caption]

— Прафесія журналіста — як ніякая іншая — дзяржаўная прафесія, — адкрыла другі дзень форуму міністр інфармацыі Лілія АНАНІЧ. — Кожны журналіст, які бярэцца за пяро, ужо становіцца датычным і па-свойму адказным за тое, як слова адзавецца. Каб сцвердзіцца ў прафесіі, трэба стаць прафесіяналам. А прафесіянал — той чалавек, які валодае не толькі неабходным наборам ведаў, але і мае выразную грамадзянскую пазіцыю.

Таксама міністр інфармацыі нагадала, што мы, журналісты, зараз працуем у перыяд важнай палітычнай кампаніі, якая адбываецца ў нашай краіне. «Сёння дзяржаўнымі сродкамі масавай інфармацыі створаны роўныя ўмовы для таго, каб перадвыбарныя праграмы кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь былі вядомы кожнаму грамадзяніну нашай краіны дзеля асэнсаванага аддання голасу за тую ці іншую праграму, дзеля выяўлення кожным свайго ўсвядомленага выбару, — падкрэсліла Лілія Станіславаўна. — Праграмы кандыдатаў апублікаваны, у планавым рэжыме ідуць іх выступленні па тэлебачанні і радыёвяшчанні. І задача сродкаў масавай інфармацыі — не ўпусціць галоўнага, каб яшчэ раз нагадаць выбаршчыкам, грамадзянам краіны: трэба прыйсці на выбары, аддаць свой голас — голас за будучыню Беларусі».

На думку старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзя ДАВЫДЗЬКІ, малады журналіст павінен добра разумець, што ён, у першую чаргу, залежны ад свайго сумлення, таленту і ад любові да Радзімы.

— Гэтыя тры якасці прыводзяць да поспеху не толькі самога журналіста, а яшчэ і краіну, якой ён служыць, у якой нарадзіўся і дзеля якой варта жыць, — перакананы Генадзь Браніслававіч. — Малады журналіст вельмі выгадна адрозніваецца ад вопытнага. Апошні валодае бездакорным стылем, формай, ведае, як і што пісаць, можа гэта рабіць у розных жанрах і добра арыентуецца, якое выданне і што жадае ад яго атрымаць. Малады журналіст не валодае такімі навыкамі, але ў яго ёсць безумоўная перавага: ён валодае мовай, інфармацыяй і пратэстным настроем, якія характэрны для маладога асяроддзя. Але кожны малады чалавек, а асабліва той, які піша, павінен разумець цану слова і яго сілу.

Як заўважыў першы сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Андрэй БЕЛЯКОЎ, не сакрэт, што ў апошнія гады прафесія журналіста мае асаблівы сэнс: «Тая інфармацыя, якую нясе журналіст, можа быць накіравана як на разбурэнне (і такіх прыкладаў вельмі шмат), так і на стварэнне. Прыклад беларускай журналістыкі і людзей, якія працуюць у гэтай сферы, даказвае і паказвае, як можна ствараць разам з народам, як трэба будаваць дзяржаву, прыносячы ёй карысць».

Гэтым якраз падчас форуму з маладымі журналістамі і падзяліліся акулы пяра і тэлерадыёэфіру, эксперты. У рамках тэматычных сесій «Палітычная журналістыка: аб'ектыўнасць і прапаганда», «Сацыялогія і СМІ» адбыўся цікавы дыялог пакаленняў, дзе кожны мог выказацца па тым ці іншым пытанні. Сапраўдныя дэбаты паміж моладдзю і карыфеямі беларускай журналістыкі разгарэліся падчас панэльнай дыскусіі «Журналістыка вачамі маладых».

Як лічыць карэспандэнт раённай газеты «Горацкі веснік» Кацярына Карпіцкая, форум маладых журналістаў — выдатная пляцоўка для зносін. «Вельмі прыемна ўсведамляць, што ты не адзін, — падзялілася журналістка. — Часта ты «варышся ў сваім соку» і думаеш, што, акрамя тваёй газеты, гэтыя пытанні больш нідзе не ўздымаюцца. І дзякуючы форуму, з'яўляецца ўнікальная магчымасць даведацца, што, магчыма, хтосьці іншы знайшоў рашэнне той праблемы, з якой ты не ведаеш, як справіцца. Абмяняўшыся вопытам, разумееш, што ёсць выйсце і шмат чаму яшчэ трэба вучыцца».

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zviazda.by

Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.