Вы тут

На рынку павінна быць толькі правераная прадукцыя


Дзяржстандартам сёлета толькі з 1 чэрвеня забаронена рэалізацыя прадукцыі, якая не адпавядае патрабаванням, на суму каля 12 млрд рублёў.

Як адзначыў намеснік старшыні Дзяржстандарта Сяргей Іўлеў, з уступленнем у сілу ў пачатку лета Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №48 «Аб мерах па забеспячэнні дзяржаўнага кантролю (нагляду) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў» паўнамоцтвы наглядных органаў пашырыліся.

— Мы цяпер маем права забараняць увоз небяспечнай прадукцыі на тэрыторыю нашай краіны, выдаваць загады аб выманні з абарачэння ўсяго тавару, які не адпавядае абавязковым патрабаванням, а таксама прымаць меры па спыненні дзеяння дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці на тэрыторыі Беларусі на такую прадукцыю, — сказаў Сяргей Іўлеў. — Гэта вельмі сур'ёзныя меры, якімі мы сёння карыстаемся.

Указам вызначаны дзяржаўныя органы, упаўнаважаныя ажыццяўляць кантроль (нагляд) за забеспячэннем адпаведнасці прадукцыі на рынку краіны патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза. Гэта  Дзяржстандарт, Міністэрства аховы здароўя, Мінсельгасхарч, Мінгандаль, МНС. Паміж імі размежаваны сферы кантролю (нагляду).

Інфармаванне ў СМІ, інтэрнэце аб парушэннях, выяўленых інспектарамі падчас наглядных мерапрыемстваў, на думку Сяргея Іўлева, таксама з'яўляецца эфектыўным метадам: «На гэтых прыкладах іншыя пастаўшчыкі задумаюцца, ці варта везці такую прадукцыю ў нашу краіну».

На сайце Дзяржстандарта ў раздзеле «Дзяржаўны нагляд/Актуальная інфармацыя» можна азнаёміцца з Рэестрам небяспечнай прадукцыі, забароненай да ўвозу і (або) абарачэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама Рэестрам дакументаў аб пацвярджэнні адпаведнасці прадукцыі патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза (Еўразійскага эканамічнага саюза), дзеянне якіх спынена на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Дзяржстандарт прымае і будзе прымаць меры, у тым ліку прадугледжаныя ўказам, каб на рынку краіны прысутнічала якасная, бяспечная прадукцыя, а вытворцы, імпарцёры, прадаўцы адказна ставіліся да той прадукцыі, якую яны прапаноўваюць спажыўцам.

Дар'я Шоцік

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.