Вы тут

Праблема невяртання


Прэзідэнт запатрабаваў актывізаваць работу па спагнанні знешніх дэбіторскіх запазычанасцей.

На гэтым Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на праведзенай учора нарадзе. Прэзідэнт падкрэсліў, што ў гэты няпросты час бічом для эканомікі і дзяржаўных фінансаў стала праблема невяртання дэбіторскай запазычанасці. «Гэта значыць, што нашы прадпрыемствы пастаўляюць тавар, а грошы або не атрымліваюць наогул, што падобна да злачынства, або атрымліваюць несвоечасова, праз паўгода, а тое і праз год і гады. Гэта значыць, асобныя прадпрыемствы тавар аддалі, а грошай няма. Утвараецца дэбіторская запазычанасць. Краіна, прадпрыемствы, калектывы недаатрымліваюць грашовыя сродкі», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў: «Калі гэта ўнутраная запазычанасць, то мы хутка разбяромся з такімі праблемамі, але самае небяспечнае, што дэбіторская запазычанасць — знешняя». Ён нагадаў, што для вырашэння гэтых пытанняў былі прыняты жорсткія рашэнні, асабліва ўнутры краіны. «Мы не дазволім губіць дзяржаўныя і іншыя прадпрыемствы, якія займаюцца вытворчасцю, рознаму жуллю», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На нарадзе разглядалася, як вырашаецца гэтая праблема на Мінскім трактарным заводзе, паведамляе БелТА. Што робіцца для вяртання даўгоў і чаму гэтая работа ідзе так павольна, падрабязна разглядалася на сустрэчы, якая прайшла з удзелам кіраўнікоў сілавых міністэрстваў і ведамстваў. Падставай для нарады стаў зварот кіраўніка прадпрыемства МТЗ, які паступіў на імя Прэзідэнта.

«МТЗ — гэта флагман нашай індустрыі, наш брэнд, імідж дзяржавы, і там павінен быць парадак. Я запрасіў сюды сілавікоў для таго, каб разабрацца, у чым супрацьдзеянне ў працы МТЗ з боку пракуратуры, МУС, КДБ, КДК». Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў: «Крый Божа, каб кантрольныя і праваахоўныя органы дзесьці камусьці перашкаджалі працаваць насуперак інтарэсам дзяржавы».

Па выніках мерапрыемства прынята рашэнне, што ў практыку работы Прэзідэнта ўводзіцца разгляд на нарадах значных скаргаў і лістоў, якія паступаюць на яго імя.

Што тычыцца сітуацыі, вынесенай на абмеркаванне на гэтай нарадзе, то пасля дэталёвага разбору аказалася: сілавыя структуры і кантралёры маюць рацыю. Гэта значыць, на прадпрыемстве сапраўды нямала праблемных пытанняў, і вынікі праверак паказалі іх абгрунтаванасць. Разам з тым, на нарадзе стала відавочна, што сённяшняе кіраўніцтва завода гэтыя праблемы бачыць і разумее. Зыходзячы з гэтага, кіраўнік дзяржавы агучыў галоўнае патрабаванне і да праваахоўных органаў, і да кіраўніцтва завода — працаваць скаардынавана і сістэмна на карысць як самога завода і яго калектыву, так і на карысць усёй краіны.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.