Вы тут

«Цэнтральная камісія працуе галосна і адкрыта»


Місіі назіральнікаў ад СНД і БДІПЧ АБСЕ апублікавалі прамежкавыя справаздачы.

У краіне створаны ўсе неабходныя прававыя і арганізацыйна-тэхнічныя ўмовы для міжнароднага назірання за выбарамі, што сведчыць пра адкрытасць і празрыстасць выбарчага працэсу. Пра гэта гаворыцца ў прамежкавай справаздачы місіі назіральнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Тэкст справаздачы размешчаны на сайце Выканаўчага камітэта СНД.

У справаздачы канстатуецца, што Цэнтрвыбаркам як орган, адказны за арганізацыю падрыхтоўкі і правядзення выбараў, «працуе галосна і адкрыта». «Яе пасяджэнні праходзяць з удзелам міжнародных назіральнікаў, прадстаўнікоў палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў, прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, — адзначаецца ў дакуменце. — Рашэнні прымаюцца на аснове калегіяльнасці, свабоднага і адкрытага абмеркавання. Скаргі і заявы, якія паступаюць у Цэнтральную камісію, разглядаюцца ў тэрміны, устаноўленыя кодэксам».

У справаздачы звяртаецца ўвага на тое, што «ініцыятыўныя групы паважалі закон і працавалі карэктна, улічваючы інтарэсы грамадзян і іншых ініцыятыўных груп». Місія адзначае: вылучэнне і рэгістрацыя кандыдатаў у Прэзідэнты, а таксама разгляд скаргаў і зваротаў праходзілі ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам.

«Агітацыйны перыяд пачаўся і праходзіць з выкананнем заканадаўства, кандыдатам у Прэзідэнты створаны роўныя ўмовы для прадстаўлення сваіх праграм і сустрэч з выбаршчыкамі», — заяўляецца ў справаздачы.

У сваю чаргу назіральнікі ад БДІПЧ АБСЕ даюць падрабязнае апісанне сістэмы выбарчых камісій у нашай краіне, а таксама самой выбарчай кампаніі. Дэталёва апісаны нормы беларускага заканадаўства аб выбарчых правах грамадзян. Доўгатэрміновая місія БДІПЧ канстатавала, што ЦВК зарэгістравала чатырох кандыдатаў, у тым ліку адну жанчыну. Пры гэтым адзначана, што адзін з прэтэндэнтаў у кандыдаты не быў зарэгістраваны, бо ў падпісных лістах адсутнічалі некаторыя даныя аб выбаршчыках альбо была «несумяшчальная інфармацыя». Верагодна, гаворка ідзе пра Віктара Цярэшчанку.

У справаздачы таксама адзначана, што сярод ключавых тэм, якія ўзнімаюцца ў ходзе агітацыйнай кампаніі, — пытанні рэгіянальнай бяспекі, падзеі на ўсходзе Украіны, эканамічная сітуацыя, магчымае стварэнне ў Беларусі расійскай базы ВПС. Назіральнікі таксама звярнулі ўвагу, што некаторыя лідары апазіцыі заклікаюць ігнараваць выбары.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.