Вы тут

Гарызонты супрацоўніцтва


Наша краіна можа прапанаваць Аб'яднаным Арабскім Эміратам супрацоўніцтва па ўсіх перспектыўных напрамках.

Пра гэта заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом ААЭ ў Беларусі Мухамедам Абдалой Мухамедам аль-Гафлі з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

Кіраўнік дзяржавы высока ацаніў дзейнасць дыпламата ў Беларусі: «Павінен сказаць, што для вас і нас той перыяд, калі вы прадстаўлялі тут Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, быў насычаны актыўным супрацоўніцтвам. Мы вызначылі і выкрышталізавалі асноўныя напрамкі, па якіх гатовы ўзаемадзейнічаць з ААЭ». Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на тое, што новы пасол ААЭ, які прыбудзе ў Беларусь, захавае пераемнасць па развіцці двухбаковых адносін.

Разам з тым Прэзідэнт выказаў думку, што існуючы двухбаковы таваразварот з'яўляецца недастатковым. «Таваразварот за мінулы год у $70 млн — гэта не той паказчык, які павінен існаваць паміж нашымі краінамі», — лічыць кіраўнік дзяржавы. Ён упэўнены, што лічба павінна быць на парадак вышэйшай і неабходна прыкласці максімум намаганняў для гэтага.

Прэзідэнт лічыць, што цяперашняе беларуска-эмірацкае супрацоўніцтва — гэта добры падмурак, на якім варта больш актыўна будаваць далейшае гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне, і не павінна быць ніякіх перашкод, якія тармозяць двухбаковыя сувязі. Ён запэўніў, што Беларусь можа прапанаваць Аб'яднаным Арабскім Эміратам супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, якія іх цікавяць.

У сваю чаргу Мухамед Абдала Мухамед аль-Гафлі падкрэсліў, што перыяд яго дыпламатычнай дзейнасці ў Мінску быў вельмі актыўным дзякуючы не толькі яму асабіста, але таксама «імкненню сяброў з Беларусі і зацікаўленасці беларускага боку ў супрацоўніцтве».

Дыпламат высока ацаніў узровень беларуска-эмірацкага супрацоўніцтва і дадаў, што эмірацкі бок дасканала працуе над рэалізацыяй дамоўленасцяў паміж лідарамі дзвюх краін. Ён запэўніў, што ААЭ будуць больш актыўна інвеставаць у Беларусь, і не сумняваецца, што ўзровень ўзаемнага таваразвароту ў $500 млн, як і дамаўляліся лідары дзвюх дзяржаў, будзе дасягнуты.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.