Вы тут

На выхадныя пахаладае і залье


У суботу сіноптыкі прагназуюць месцамі даволі моцныя дажджы і навальніцы.

У апошнія дні тыдня надвор'е ў краіне будуць фарміраваць актыўныя атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы. Стане сапраўды па-восеньску дажджліва, а тэмпература паветра панізіцца, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

Аднак яшчэ ў пятніцу прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, калі толькі ўдзень у заходніх і цэнтральных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Праўда, месцамі па захадзе чакаюцца моцныя дажджы. Тэмпература паветра ўдзень складзе плюс 21-27 градусаў, а па захадзе падчас дажджу — 18-20 цяпла.

А вось пахаладае менавіта ў суботу, калі дажджы будуць ісці ўжо паўсюдна, а месцамі прагназуюцца нават моцныя ліўні. Тэмпература паветра ўначы захаваецца на ўзроўні ад 12 да 17 градусаў цяпла, але ўдзень яна будзе толькі ў межах плюс 13-20 градусаў, па паўднёвым усходзе — да 21-25 цяпла. І ў нядзелю ў многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы. У гэты дзень надвор'е ўвогуле сапсуе паўночны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы будзе толькі 6-13 цяпла, удзень — толькі плюс 13-18 градусаў. На паўднёвым усходзе краіны будзе крыху цяплей, калі ўначы тэмпература паветра складзе плюс 14-16 градусаў, а ўдзень — 19-21 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пачатку наступнага тыдня атмасферныя франты пакінуць тэрыторыю Беларусі, але разам з паўночнымі вятрамі да нас пачне паступаць няўстойлівае і халаднаватае надвор'е з поўначы Еўропы. Атмасферны ціск будзе расці, паменшыцца воблачнасць і амаль знікнуць дажджы. Але стане ветрана і яшчэ больш холадна.

Прагназуецца, што ў панядзелак уначы па ўсходзе, а ўдзень у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра ўначы знізіцца да 5-11 цяпла, а ўдзень стане толькі плюс 10-17 градусаў. У аўторак і сераду пахаладае ўвогуле да дрыжыкаў, калі тэмпература паветра ўначы складзе 3-10 цяпла, а ўдзень — плюс 8-15 градусаў. Цяпер будзем чакаць бабінага лета.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.