Вы тут

Жупан на швагерцы


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго, каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды». Ці ведалі вы, што:

Ачуня́ць — паправіцца пасля хваробы; ажыць. «Лялькевіч пры добрым доглядзе хутка ачуняў, раны яго гаіліся, як ад жывой вады», — чытаем у Івана Шамякіна.

Пацяробкі — адходы, якія застаюцца пасля ачысткі чаго-небудзь. Бульбяныя пацяробкі.

Шваге́рка — сястра жонкі. Здалёк, як з-за сцяны, далятаў да Рыгора голас швагеркі.

Жупа́н — даўнейшае верхняе мужчынскае і жаночае адзенне. «А потым важна расшпіляе зялёны вышыты жупан», — пісаў Якуб Колас.

Му́ляр — рабочы, які будуе што-небудзь з каменю або цэглы. Муляр з цэглы дом кладзе.

Смажыць — гатаваць на агні мяса, рыбу, грыбы. Раскладалі вялікі агонь, на ражнах смажылі сала.

Запісаць на лбе — цвёрда, назаўсёды запомніць. Беларускія аналагі — наматаць на вус, завязаць вузялок. Рускі — зарубить на носу.

Запраўляць арапа — знарок уводзіць у зман, падманваць каго-небудзь. Беларусы ў такім выпадку яшчэ скажуць: абводзіць вакол пальца, вадзіць за нос. Рускія — вешать лапшу. Фразеалагізм паходзіць з жаргону карцёжнікаў, дзе слова «арап» атаясамлівалася з ашуканствам, а сам выраз першапачаткова ўжываўся са значэннем «не заплаціць долі ўдзельнікам шулерскай гульні».

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

astashkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».