Вы тут

«Беларусь XXІ» — цяпер у эфіры ў новы час


З 28 верасня цыкл хранікальна-дакументальных фільмаў Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі «Беларусь ХХІ» будзе выходзіць на тэлеканалах «Беларусь 1» і «Беларусь 24» як асобны праект.

З панядзелка па суботу адразу пасля праграмы «Панарама» гледачы змогуць убачыць дзевяць арыгінальных серый праекта. Завяршальны — дзясяты выпуск — выйдзе ў рамках інфармацыйна-аналітычнай праграмы «Галоўны эфір» у нядзелю, 4 кастрычніка.

Напомнім, што праект «Беларусь ХХІ» стартаваў у тэлеэфіры 2 жніўня напярэдадні новага тэлевізійнага сезона 2015-2016 і ў рамках праграмы «Галоўны эфір» гледачы ўбачылі ўжо 7 выпускаў цыкла. Як адзначаюць яго аўтары, «Беларусь ХХІ» — гэта спроба ўспомніць, якой была наша краіна ў 90-я гады, з якіх пазіцый давялося стартаваць маладой дзяржаве. Праект пабудаваны на візуальным успрыманні, таму ў фільмах прадстаўлена шмат архіўнага відэа.

Не прапусціце магчымасць перагледзець старонкі мінулага разам з камандай журналістаў АТН.

Алена ДРАПКО

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».