Вы тут

Гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. У пачатку тыдня вы можаце атрымаць весткі, якія вас засмуцяць. Не бярыце ўсё блізка да сэрца і не малюйце перад сабой карціну адмоўнага развіцця падзей. У хуткім часе з'явяцца новыя варыянты развіцця сітуацыі. Вы можаце разлічваць на падтрымку (прынамсі маральную) з боку блізкага чалавека. Бліжэй да канца тыдня ўсё ўстане на свае месцы, а невялікі крызіс пачатку тыдня дазволіць вам па-новаму зірнуць на сітуацыю, якая склалася. Якой бы ўладнай і моцнай натурай вы ні былі, трэба памятаць, што мяккасцю і пяшчотай таксама можна дасягнуць вельмі многага, калі ўмела гэта ўжываць.

ЦЯЛЕЦ. Тыдзень спрыяльны для здзяйснення самаадданых учынкаў на карысць не толькі сябе, але і блізкага атачэння, родных. Вашы дзеянні будуць ацэнены, і вы зможаце разлічваць на адпаведную ўзнагароду. Адносіны з блізкімі людзьмі наладзяцца, але толькі ў тым выпадку, калі будзеце дзейнічаць бескарысліва. Пазбягайце прыняцця хуткіх рашэнняў, бо яны будуць няправільнымі і прынясуць вам шкоду замест карысці. Шмат разоў абдумвайце кожны свой учынак, асабліва ў канцы тыдня. У гэты час можаце адчуць напружанасць і стомленасць ад дзён, насычаных падзеямі і зменамі.

БЛІЗНЯТЫ. Не сумнявайцеся ў сабе — вы зробіце правільны выбар. Так, на гэтым тыдні вы можаце апынуцца ў такой сітуацыі, што неабходна будзе зрабіць выбар, які вызначыць лёс матэрыяльнага дабрабыту (а можа, і не толькі яго). Сітуацыя не тэрміновая (як бы вам там ні здавалася), і ёсць час усё як след абдумаць. Прыслухайцеся да парад блізкіх людзей, гэта вельмі дапаможа ў прыняцці правільнага рашэння. Вы не павінны дзейнічаць па чужой указцы, трэба паслухаць іншае меркаванне і супаставіць яго са сваім.

РАК. Спакойны і лёгкі тыдзень, ад падзей якога вее рамантычным настроем і прыемнымі зносінамі з блізкімі людзьмі. Маецца добрая магчымасць для таго, каб завесці новыя адносіны. Або ў значнай меры паспрыяць развіццю наяўных. Унесці ў іх яснасць і зрушыць з мёртвай кропкі, задаць вектар развіцця. У некаторых выпадках давядзецца праявіць больш рашучасці. Праявіце кемлівасць і прыроджаную мудрасць, неабходна скарыстацца падказкамі вашага ўнутранага свету.

ЛЕЎ. Тыдзень запатрабуе ўважлівасці і засяроджанасці, прымаць рашэнні варта толькі кіруючыся пэўнымі фактамі, а не асабістымі сімпатыямі. Час не вельмі добры для рамантычных захапленняў. І хоць у сярэдзіне тыдня ў вас можа з'явіцца такое жаданне, і нават кандыдат для праявы пачуццяў і эмоцый, варта быць больш стрыманымі, бо сітуацыя відавочна не падыходзіць для праявы легкадумнасці. Для таго, каб дзейнічаць разумна і мэтанакіравана і ў канчатковым выніку чагосьці дасягнуць, трэба на час спыніцца, узяць перапынак.

ДЗЕВА. Будзьце ўважлівыя, каб не выпусціць шанц, які можа ў хуткім часе з'явіцца. Трэба праявіць усе свае навыкі і ўвесь свой спрыт, каб зрабіць справу, якая вельмі хутка можа падвярнуцца пад руку. Цалкам верагодна, што яна будзе не зусім сумленнай або не зусім законнай як з юрыдычнага, так і з маральнага пункту гледжання. Але пры спрыяльным збегу акалічнасцей зможаце атрымаць задуманае і выйсці сухімі з вады. А пераможцаў не судзяць, як кажуць.

ШАЛІ. Паспрабуйце ў пачатку тыдня завяршыць усе бягучыя справы, падвесці іх да лагічнага выніку. Важна, каб пачынаючы з другой паловы тыдня на вас не было ніякіх абавязацельстваў, бо гэты час не спрыяльны для працы і якіх-небудзь важных дзеянняў. Ёсць сур'ёзная рызыка заблытацца ў сваіх жаданнях і думках, у выніку чаго страціць раўнавагу, што прымусіць альбо застацца на месцы, альбо пайсці па лжывым шляху. Будзьце прыязныя да іншых людзей, даруйце ім памылкі і дапамагайце па магчымасці.

СКАРПІЁН. На гэтым тыдні вы будзеце схільны да неабдуманых учынкаў, далёка не заўсёды стрыманыя ў выказваннях, што можа прывесці да не самых добрых вынікаў у зносінах з іншымі людзьмі. У матэрыяльных пытаннях у вас могуць з'явіцца нядрэнныя ідэі, праўда, яны носяць авантурны характар, таму варта ўсё яшчэ раз добра абдумаць, перш чым брацца за рэалізацыю сваіх планаў. А калі атрымаецца накіраваць сваю энергію ў мірнае рэчышча і крыху прытрымаць коней, то вынік можа быць вельмі нядрэнным.

СТРАЛЕЦ. Ідэі будуць перапаўняць вас. Галоўнае паспець усё запісаць або запомніць, каб потым абавязкова рэалізаваць. Некаторыя з планаў могуць сур'ёзна разыходзіцца з рэаліямі жыцця, таму трэба будзе сёе-тое змяніць у сабе, у сваіх поглядах або ва ўсім свеце навокал, каб пасля пачаць планамерны рух для дасягнення пастаўленых задач. У другой палове тыдня будзе дастаткова энергіі і сіл з напорам пракласці сабе дарогу ў будучыню і значна прасунуцца па ёй наперад.

КАЗЯРОГ. Тыдзень вельмі напружаны. Вам неабходна цярпенне, каб хапіла сіл на ўсе запланаваныя справы. А іх сапраўды будзе шмат, і ў вас з'явіцца жаданне (або патрэба) зрабіць іх усе, не адкладваючы нічога на потым. Зрэшты, ёсць недрэнныя шанцы, каб справіцца з сітуацыяй і дасягнуць задуманага. Але памятайце, што разлічваць давядзецца ў асноўным толькі на сябе (кантакт з іншымі людзьмі будзе аслаблены) і нярэдка спатрэбяцца вытрымка і цярпенне.

ВАДАЛЕЙ. Тыдзень добрага настрою і адчування свята. У самым яго пачатку магчыма сустрэча з сябрамі, якая прынясе шмат радасці. У сярэдзіне тыдня — прыемныя моманты зносін са сваякамі ва ўтульных хатніх умовах. У атмасферы весялосці і радасці зусім не будзе месца для якіх-небудзь сур'ёзных спраў і разважання над сэнсам жыцця. Таму ў канцы тыдня, стаміўшыся ад яркіх эмоцый, вы можаце заглыбіцца ў сябе і яшчэ доўга знаходзіцца там, забыўшыся пра радасць і весялосць.

РЫБЫ. Пачатак тыдня адзначаны вашым трыумфальным шэсцем. Вы шмат чаго дасягнулі і можаце з поўным правам ганарыцца сабой, даваць указанні і парады іншым. Асабліва гэта тычыцца рабочых момантаў. Добра працякаюць усе справы, звязаныя з хатняй гаспадаркай, калі неабходна праявіць клопат пра кагосьці або каб хтосьці праявіў клопат пра вас. Напрыканцы тыдня перад вамі адкрыюцца новыя перспектывы, што станоўча адаб'ецца на матэрыяльным становішчы як у гэты перыяд, так і ў будучыні.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.