Вы тут

Алмазы з паветра


Вуглярод ідэальна падыходзіць для стварэння трывалых і лёгкіх матэрыялаў, але, акрамя гэтага, ён, дакладней, лішак яго самога і яго злучэнняў, з'яўляецца асноўнай прычынай патэнцыйнай экалагічнай катастрофы. Што, калі б мы здабывалі з атмасферы лішкі CO2 і выкарыстоўвалі іх для вытворчасці танных фюзеляжаў для самалётаў, сучасных аўтамабіляў і нават штучных алмазаў?

25-23

Менавіта гэтым займаецца група даследчыкаў з Універсітэта імя Джорджа Вашынгтона. Вынік іх працы не толькі прапануе крыніцу танных матэрыялаў для будучых інжынерных праектаў, але і дапаможа захаваць нашу планету. Сам працэс, прапанаваны навукоўцамі, выглядае, як звычайны электроліз, пра які вам расказвалі яшчэ ў школе. Асноўнае адрозненне — пара электродаў апускаецца не ў ваду, а ў сумесь расплаўленага карбанату і аксіду літыю. Хімічная рэакцыя, якая адбываецца, эфектыўна здабывае CO2 з навакольнай атмасферы, і цвёрды вуглярод збіраецца вакол электродаў. Даследчыкам удалося наладзіць гэтую сістэму для атрымання вугляродных нанавалокнаў рознай формы і памераў, што тэарэтычна можа быць выкарыстана для стварэння чаго заўгодна. Акрамя таго, навукоўцы змаглі запусціць рэакцыю з дапамогай сонечнай энергіі — такім чынам, ёсць вялікая надзея, што гэты працэс зможа значна знізіць колькасць вуглякіслага газу ў атмасферы нашай планеты.

CO2 у атмасферы з'яўляецца адной з асноўных прычын глабальнага змянення клімату; яго колькасць ужо перавысіла бяспечны парог у 350 часціц на мільён, вызначаны ААН. Колькасць вуглякіслага газу ў атмасферы, якая пастаянна павялічваецца, таксама выклікае ўсё больш хуткае акісленне акіянаў. Прапанаваная сістэма зможа эфектыўна здабываць вуглякіслы газ з атмасферы, а замест пахавання яго пад зямлёй мы зможам стварыць штосьці карыснае.

У падрыхтаваным навукоўцамі дакладзе гаворыцца, што прапанаваны працэс усяго за дзесяць гадоў дазволіць вярнуць узровень CO2 у атмасферы да даіндустрыяльных паказчыкаў. Гэта вельмі амбіцыйная заяўка, якая запатрабуе стварыць устаноўку плошчай каля 940 тысяч квадратных кіламетраў. Але давайце будзем сумленнымі: калі гэты працэс сапраўды дакажа сваю эфектыўнасць, мы атрымаем даволі чыстае паветра, не кажучы пра аўтамабілі, самалёты і камп'ютары, зробленыя з вугляроднага валакна. Так што будзем спадзявацца, што навукоўцы змогуць выканаць свае абяцанні.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.