Цотнасць


Цотнасць у традыцыйнай культуры беларусаў. Падчас знаёмства са шматлікімі абрадавымі кантэкстамі ўжывання тых ці іншых лічбаў або якой-небудзь колькасці выкарыстаных атрыбутаў ці выкананых дзеянняў складваецца ўражанне, што асноўны падзел праходзіць па мяжы цотнасці і няцотнасці. Ён мае абсалютны характар і ахоплівае ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека.

* Парныя структуры былі найбольш характэрны для сельскагаспадарчай дзейнасці: вясной сеялі, восенню збіралі ўраджай, бульбу скарадзілі спачатку ўпоперак, потым уздоўж, «паганяць» яе таксама трэба было двойчы на сезон.

*  У народным календары даволі шмат здвоеных свят, адно з якіх адзначалася вясной і было ўключана ў структуру падзей, звязаных з «разгортваннем» пасяўных работ і адпаведна каляндарных свят, другое прыпадала на перыяд «згортвання» цыкла земляробчых работ і закальцоўвання каляндарна-абрадавых адпаведнікаў. Ключавымі ў гэтых адносінах былі Радаўніца (якая дазваляла распачынаць земляробчыя справы) і Восеньскія Дзяды (яны замыкалі цыкл сельскагаспадарчых работ), вясновы і зімовы Юр'і, Міколы і г.д. У час жніва асаблівай павагай карысталіся першы (калі пачыналі зажынкі) і апошні (калі дажыналі) снапы.

* Сямейна-родавыя абрады таксама базіруюцца на парнасці атрыбутаў, дзеянняў, персанажаў і г.д. Калі з якой-небудзь прычыны на момант святкавання вяселля бацькі жаніха ці нявесты не ўтвараюць пару (скасавалі шлюб або нехта з іх памёр), то той з іх, хто застаўся з дзецьмі, не мае права праводзіць маладых да вянца і сустракаць іх пасля вянчання. У дадзеным выпадку ў сілу ўступаў прынцып народнай культуры «падобнае выклікае падобнае», на падставе якога лічылася, што нешчаслівая доля бацькоў будзе пераадрасавана дзецям, якія ўступаюць у шлюб. У такім разе ролю фізічных, родных бацькоў выконвалі пасажнёвыя бацькі (ні ў якім разе не хросныя — яны абавязкова павінны быць побач з маладымі ў храме падчас вянчання). Імі маглі быць блізкія ці далёкія сваякі, суседзі або аднавяскоўцы, але яны павінны быць шчаслівай сямейнай парай, мець сваіх дзяцей.

(Працяг будзе.)

Янка КРУК, Аксана КАТОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.