Вы тут

Залог поспеху — сістэмная мадэрнізацыя


Мадэрнізацыю вытворчасці на прадпрыемствах рэгіёна разглядалі на пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама з удзелам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу краіны Міхаіла МЯСНІКОВІЧА.

Прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы ўвесь час знаходзіцца ў полі зроку абласной выканаўчай улады. На гэты раз праграму іх мадэрнізацыі звяралі з даручэннямі кіраўнікоў дзяржавы і ўрада на 2015 год. У сваім дакладзе на зададзеную тэму намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Міхаіл СЯРКОЎ зрабіў акцэнт на праблемах і недапрацоўках прадпрыемстваў у плане аднаўлення і паляпшэння вытворчага працэсу. Міхаіл Мясніковіч у сваю чаргу рэзка крытыкаваў тых, хто праводзіць мадэрнізацыю ад выпадку да выпадку, гэта значыць несістэмна, тым больш не дабіваецца эфектыўнай работы на мадэрнізаванай вытворчасці. Спікер верхняй палаты парламента прапанаваў выканкаму персаніфікаваць адказнасць за развіццё розных напрамкаў эканомікі, у тым ліку за мадэрнізацыю, і адно з будучых пасяджэнняў выканкама прысвяціць менавіта адказнасці кадраў за стан спраў у эканоміцы. Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, мадэрнізацыя павінна насіць сістэмны характар, інакш мы безнадзейна адстанем ад канкурэнтаў.

Гаворка ішла таксама аб праблемах пагашэння і абслугоўвання крэдытных рэсурсаў, якія былі накіраваны на мадэрнізацыю вытворчасці. Некаторыя прадпрыемствы сутыкнуліся з сур'ёзнымі цяжкасцямі ў справе вяртання дарагіх крэдытаў і забеспячэння паказчыкаў рэнтабельнасці адначасова. Прагучала думка, што тыя вытворцы, якія займаюцца мадэрнізацыяй сістэмна, могуць разлічваць і на пэўную дзяржаўную падтрымку.

У ходзе пасяджэння быў прааналізаваны стан спраў на цэлым шэрагу прадпрыемстваў вобласці, якія працуюць нерэнтабельна, і намечаны шляхі паляпшэння сітуацыі.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.