Вы тут

Каб голас БСЖ гучаў аўтарытэтна


Беларускаму саюзу журналістаў неабходна шукаць новыя формы працы. Такую думку выказаў на XІІІ з'ездзе БСЖ намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар БУЗОЎСКІ. Паводле слоў Ігара Бузоўскага, неабходна шукаць новыя формы, новыя магчымасці, выказваць прапановы, якія дазваляюць вывесці на новы ўзровень дзейнасць Беларускага саюза журналістаў. «Неабходна заняць больш аб'ёмную нішу, каб голас БСЖ гучаў моцна і аўтарытэтна», — сказаў ён.

2

Сёння роля СМІ, журналістаў і, у прыватнасці, грамадскага аб'яднання набывае не проста важнае значэнне, а асаблівую актуальнасць. Статус Беларускага саюза журналістаў павінен быць вышэйшым, лічыць намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. Акрамя таго, неабходна ўзмацніць ролю структурных падраздзяленняў. Трэба шукаць такія падыходы, якія зацікавілі б, прыцягвалі да агульнай справы шараговых журналістаў.

Акрамя таго, Ігар Бузоўскі прапанаваў членам БСЖ стварыць савет з паважаных прафесіяналаў, які сачыў бы за «брудам», што выліваецца на асобных інтэрнэт-пляцоўках і старонках друкаваных СМІ. На такое неабходна рэагаваць, перакананы ён.

На думку Ігара Бузоўскага, рэдакцыйная палітыка сёння мае каласальнае значэнне. Якім чынам сёння фарміруецца грамадская думка, залежыць у тым ліку і ад Беларускага саюза журналістаў. Пры гэтым нельга змяншаць ролю прафесіяналаў, майстроў, тых, хто аказвае вялікі ўплыў на маладых, на фарміраванне маладой журналістыкі.

Міністр інфармацыі Лілія АНАНІЧ, у сваю чаргу, адзначыла, што маладых журналістаў неабходна больш уключаць у маштабныя праекты. «Трэба рабіць так, каб яны адчувалі сябе паўнапраўнымі ўдзельнікамі вялікай дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі. Я дагэтуль знаходжуся пад уражаннем ад ІV форуму маладых журналістаў, які прайшоў 22-23 верасня. Гэтае мерапрыемства паказала, што моладзь пры ўцягванні яе ў маштабныя задачы, хоча быць прыкметнай, — сказала міністр. — Праца па прыцягненні ў такія праекты павінна быць адной з асноўных у дзейнасці БСЖ».

Лілія Ананіч лічыць патрэбным па-новаму пабудаваць працу БСЖ з Інстытутам журналістыкі БДУ. Міністр інфармацыі, якая з'яўляецца і старшынёй дзяржаўнай камісіі па размеркаванні выпускнікоў, адзначыла такую тэндэнцыю, як імкненне маладых працаваць у рэкламных агенцтвах, інтэрнэт-рэсурсах. Усё было б добра, калі б мела дачыненне да журналістыкі. «І гэты кірунак трэба прапрацаваць Беларускаму саюзу журналістаў. Хто, як не саюз, можа прапанаваць новыя формы работы з моладдзю ў кожным рэгіёне?» — падкрэсліла кіраўнік міністэрства.

1

«Дапамога рэгіянальным СМІ для Беларускага саюза журналістаў з'яўляецца адной з важных і асноўных задач», — падкрэсліў галоўны рэдактар газеты «Рэспубліка» Анатоль ЛЕМЯШОНАК, якога на з'ездзе зноў перавыбралі старшынёй БСЖ.

Ён адзначыў, што неабходна стварыць клуб журналістаў-настаўнікаў, дзе маладыя журналісты маглі б атрымліваць каштоўны вопыт старэйшых калег. Акрамя таго, важна арганізоўваць стажыроўкі для прадстаўнікоў рэгіянальных СМІ ў рэспубліканскіх сродках масавай інфармацыі. Важна не пакідаць без увагі і пазаштатных аўтараў. Прапануецца праводзіць семінары на абласных узроўнях, а таксама акцыю «Рэгіянальная лятучка».

Сярод прапаноў БСЖ — стварэнне пры сакратарыяце шэрагу секцый, у прыватнасці, карпаратыўнай газеты. «Важна не пакідаць такія выданні варыцца ва ўласным соку. Яны і самі цягнуцца да нас, нельга гэтага не вітаць», — лічыць Анатоль Лемяшонак.

Новыя штрыхі павінна набыць і развіццё адносін з калегамі з розных краін. У прыватнасці, БСЖ прапануе аб'яднаць намаганні журналістаў, якія пішуць аб'ектыўныя матэрыялы пра Беларусь у сваіх краінах, сабраць іх у своеасаблівы беларускі пул на пляцоўцы БСЖ, арганізоўваць сустрэчы.

Анатоль Лемяшонак лічыць таксама важным больш актыўна аказваць дапамогу ветэранам журналістыкі. «Гэта правільна — рабіць стаўку на моладзь. Але ж ветэраны — наш залаты фонд», — сказаў ён. Пры гэтым дадаў, што членамі Беларускага саюза журналістаў за пяць гадоў сталі 240 чалавек. Амаль палова з іх — маладыя людзі да 30 гадоў.

Надзея ПАЎЛАВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.