Вы тут

Пад уладай тэатра


Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ», што пройдзе ў Мінску з 29 верасня па 23 кастрычніка, у гэтым годзе адзначае маленькі юбілей. Ужо пяты раз Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў Art Corporatіon ладзіць свята для заўзятых тэатралаў і стварае праграму з шэрагу выбітных замежных пастановак.

Міжнародная праграма стала не проста магчымасцю для аматараў тэатра паглядзець у Мінску гучныя, авангардныя, шалёныя пастаноўкі з замежжа (убачыць якія наўрад ці атрымаецца па-іншаму), але і набыла функцыю стварэння кантэксту для беларускага тэатра. У мінулым годзе на форуме ТЭАРТ стартавала праграма «Belarus Open», на гэты раз, па словах дырэктара Art Corporatіon Анжэлікі Крашэўскай, яна будзе больш насычанай і спрасаванай да таго, што часам будзе змяшчаць некалькі спектакляў у адзін дзень.

Увогуле, пяты фестываль тэатральнага мастацтва прадставіць 25 пастановак. Прывабныя спектаклі са Швейцарыі, Германіі, Італіі, Латвіі, Расіі, а таксама створаныя ў капрадукцыі; знакамітыя рэжысёры (Даніэле Фінцы Паска са Швейцарыі з пастаноўкай «Донка — пасланне Чэхаву») і рэзанасныя аўтары (Цімафей Кулябін з Новасібірска, які паставіў у выніку забаронены «Тангейзер»). З'язджаюцца і тэатры з Брэста і Магілёва, свае эксперыменты пакажуць сталічныя творцы.

Існаванне ТЭАРТа набывае яшчэ глыбейшы сэнс у тым плане, што ў беларускай сталіцы, акрамя праграмы «Belarus Open», няма ніводнага фестывалю беларускага тэатра. Таму можна сказаць, што форум рухаецца ў правільным кірунку, асабліва са стварэннем беларускай праграмы.

Каардынатар праграмы «Belarus Open» тэатральны крытык Людміла Грамыка заўважае, што пры састаўленні праграмы арганізатары не падзялялі тэатр на праектны і рэпертуарны, а проста хацелі сабраць усё самае цікавае і вартае.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

katsyalovich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».