Вы тут

Кватэрнае пытанне «вырашыла» нажом


Па падазрэнні ў забойстве свайго брата супрацоўнікі крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС сталіцы затрымалі 39-гадовую мінчанку. Як было ўстаноўлена, жанчына падчас сваркі нанесла мужчыне некалькі ўдараў кухонным нажом у грудную клетку.

Брат і сястра сумесна бавілі час за бутэлькай у чатырохпакаёвай кватэры, што, дарэчы, здаралася ўжо не першы раз — жыллё насіла рэпутацыю прытона. Гэтыя «святы жыцця» перыядычна суправаджаліся канфліктамі. На гэты раз яго прычынай паміж роднымі людзьмі стала кватэрнае пытанне. У выніку ад атрыманых нажавых раненняў мужчына сканаў.

На момант злачынства ў кватэры знаходзіліся пляменнік і знаёмыя пацярпелага, якія і выклікалі «хуткую дапамогу». Сястра ж паспяшалася збегчы з кватэры. Яе менш чым праз суткі міліцыянеры знайшлі ў кватэры знаёмых. Дарэчы, і жанчына, і яе прыяцелі злоўжывалі алкаголем і наркотыкамі. Падазраваная была раней судзіма за крадзяжы і незаконныя дзеянні з наркотыкамі. Ёй пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?