Вы тут

Перадпрэм’ерны паказ фільма “Белавежская пушча. Спрадвечны лес” адбыўся сёння ў Мінску (+ФОТА)


Створаны Міністэрствам інфармацыі Беларусі сумесна з тэлеканалам Animal Planet (Europe) Discovery і пры падтрымцы Ўпраўлення справамі Прэзідэнта, Нацыянальнага парку “Белавежская пушча” і кампаніі “Космас ТБ”, ён прызваны паказаць дзівосны свет беларускай прыроды, пазнаёміць гледачоў з унікальнай флорай і фаунай запаведных тэрыторый і турыстычным патэнцыяле нацыянальнага парку “Белавежская пушча”.

Па словах міністра інфармацыі Ліліі Ананіч падчас паказу, у Беларусі прадстаўлена больш за 200 замежных каналаў. “Мы зацікаўлены, каб, прадстаўляючы добрыя праграмы, замежныя тэлеканалы выраблялі якасны прадукт пра Беларусь. Гэты праект, рэалізаваны з найбуйнейшым сусветным брэндам – з каналам Animal Planet, думаю, стане першай ластаўкай”, – сказала міністр.

У бліжэйшыя дні фільм “Белавежская пушча. Спрадвечны лес” пакажуць у школах і кінатэатрах краіны. А яго сусветная прэм’ера адбудзецца на тэлеканале Animal Planet (Europe) Discovery у нядзелю, 27 верасня. Прыгажосцю і непаўторнасцю прыроды беларускага запаведнага краю змогуць палюбавацца тэлегледачы з усіх краін Еўропы, еўрапейскай часткі Расіі і, безумоўна, самой Беларусі.

Фотакарэспандэнт “Звязды” Анатоль Кляшчук таксама любіць бываць у нацыянальным парку “Белавежская пушча”. І яго фотаздымкі ў чарговы раз пацвярджаюць – гэта адно з самых каштоўных багаццяў краіны, і ўнікальны і прыгожы куток беларускай прыроды, якім нельга не ганарыцца.


Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?