Вы тут

Людзі не баяцца нараджаць дзяцей


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ўпэўнены, што краіна ідзе па правільным шляху.

26-36

26-36

Віктар Валюшыцкі, старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы:

 

— Нашай дзяржаўнасці ўсяго толькі 25 гадоў. Увесь гэты перыяд можна ахарактарызаваць так: час, калі мы вучымся быць дзяржавай, якая ўваходзіць у сусветную палітычную і эканамічную сістэму. Мы сёння вучымся быць суверэннай дзяржавай.

Мы імкнёмся фарміраваць і сваю заканадаўчую базу, і палітычную сістэму. Я лічу, што гэты этап можна назваць этапам пераходных палажэнняў. Безумоўна, калі параўноўваць тое, што было ў нас 25 гадоў назад, і тое, што ёсць сёння, то мы стаім ужо абсалютна на розных пазіцыях. Мацнее і наша эканамічнае становішча, і палітычная сістэма, таму я лічу, што аснова развіцця нашай дзяржавы на сёння ўжо вызначана.

26-35

26-35

Аляксандр Сягоднік, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы:

 

— 90-я гады былі цяжкімі для ўсіх. Мы выйшлі з Саюза, які развальваўся, трэба было наноў ствараць усё. Дзякуючы намаганням улад гэта ўдалося.

Эканоміка была слабай. Аднак адным з першых кірункаў, над якім пачалі працаваць, быў клопат пра дзяцей. Распрацавалі спецыяльную праграму «Дзеці Беларусі» — яна дазволіла стварыць такія ўмовы для працы з дзецьмі, аналагаў якім не было ні ў Савецкім Саюзе, ні на постсавецкай прасторы. Праграма дазваляла даваць адукацыю па спецыяльных методыках так званым «ненавучаемым» дзецям — гэта ўжо быў прарыў. Адным з напрамкаў працы стала стварэнне сацыяльных прытулкаў, сацыяльна-педагагічных цэнтраў. Дзякуючы праграме «Дзеці Беларусі» дзяржава ўзяла малых пад сваё крыло.

Галоўным дасягненнем сённяшняй краіны з'яўляецца сацыяльна арыентаваная палітыка. Мы змаглі стварыць дзяржаву, якая клапоціцца пра людзей.

Будучыня для нас — у развіцці нашых дасягненняў, у развіцці сацыяльных паслуг для насельніцтва. Мы сталі дзяржавай, якая гарантуе для сваіх грамадзян мір і бяспеку. Мы сталі пляцоўкай для ўрэгулявання адносін ва Украіне.

26-34

26-34

Людміла Кубракова, член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы:

 

— Як шматдзетная маці хачу сказаць, што сёння нашы грамадзяне ўпэўнены ў заўтрашнім дні. Яны бачаць прыгожую, квітнеючую краіну. Сёння мы смела нараджаем дзяцей, выхоўваем іх, аддаём у школу — і ганарымся, што жывём у краіне, у якой ёсць будучыня, і гэта будучыня — светлая.

Я ўзначальваю Асацыяцыю шматдзетных бацькоў Фрунзенскага раёна Мінска, бачу, што сёння людзі ў нашай краіне не баяцца нараджаць. У нас ёсць сем'і, якія выхоўваюць пяцёра, шасцёра, сямёра дзяцей, ёсць нават і такія, у якіх адзінаццаць, дванаццаць, трынаццаць дзяцей. Сёння мы рады, што жывём у такой краіне, і ганарымся, што будзем і надалей развіваць яе.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.