Вы тут

Высокае заўсёды ўзвышае...


Чытаю перадвыбарную праграму кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Уважліва чытаю. Разумею, што ў праграме — пасыл на будучыню, планы і намеры каманды кандыдата замацаваць тое, што зроблена, і прыкінуць у асноўным магчымасці дзяржавы і самога кандыдата ажыццявіць задуманае. Большасць людзей, абапіраючыся на лад свайго жыцця, на дабрабыт у сям'і, сацыяльную абарону асобы, дзяцей і людзей сталага ўзросту, прымае канстатацыю зробленага і планы на наступныя гады, усведамляючы, што нічога і, дарэчы, нідзе не даецца лёгка. Усё залежыць ад працоўных людзей, ад новых навуковых адкрыццяў, ад умення распараджацца бюджэтам і г. д.

26-33

26-33

 

Сёння людзі больш давяраюць эканамістам, сур'ёзным палітыкам і сумленным чыноўнікам. Свядома разумеюць, што нельга пастаянна патрабаваць і прасіць у дзяржавы дармавыя грошы. Першасная задача дзяржавы — стварыць умовы для ўсіх, каб кожны мог зарабіць на пражыццё сям'і, каб мог рэалізаваць свой талент, мець медыцынскую абарону і спакойна спаць, ведаючы, што войска абароніць мяжу. Усе павінны адчуваць адказнасць за сваё жыццё і ўчынкі не толькі перад Богам, але і перад Айчынай. Бо што ёсць патрыятызм, калі не ўпрыгожванне радзімы сваім талентам, вайсковай славай, рамёствамі і богаўгоднымі справамі. Гэта нам толькі здаецца, што праца кухара ў школьнай сталоўцы, кіроўцаў аўтобуса і тралейбуса, слесара, медсястры, будаўніка, даяркі нязначная. Маўляў, толькі юрысты, бухгалтары, праграмісты, палітыкі — соль краіны. Відаць, аўтары такіх тэорый забыліся і на словы апостала Паўла: «Насіце цяжары адзін аднаго». Вось такія ідэі сутнасці чалавечага быцця, адказнасці чалавека перад грамадствам, радзімай, духоўны пастаянны рост, паглыбены аналіз з'яў не толькі прыродных, але і палітычных, эканамічных сітуацый мусяць турбаваць герояў нашых твораў, і гэтыя героі павінны быць жывымі, праўдзівымі ў словах і ўчынках... Чытач толькі тады ім паверыць.

Пошласць і паталогія — няхай гэта застаецца аўтарам, якія любымі сродкамі хочуць звярнуць увагу на сваю так званую творчасць. Здаровая сатыра не мае аніякага дачынення да паталогіі паводзін асобы і да цынізму, пошласці, калі жыццё чалавека падаецца як гульня, а сам ён — як тупое быдла.

На сустрэчах з чытачамі я заўсёды раю чытаць сучасных беларускіх паэтаў. Высокая паэзія ніколі не дазваляе сабе зневажаць чалавека, яна, наадварот, узнімае яго, мацуе дух. Сапраўдная літаратура не канстатуе фактаў — яна далікатна, праз характары, ідэі аўтара, выхоўвае чалавека, пашырае яго погляд на жыццё.

«Узаемавыручка, дабрыня і міласэрнасць — гэта тое, што заўсёды адрознівала нашых людзей». Адсюль можна вывесці кірунак дзейнасці творцаў. Нашы песні, выстаўкі мастакоў, лекцыі, кінафільмы, спектаклі, радыёпастаноўкі, канцэрты — гэта цагліны ў падмурак выхавання ў людзей узаемавыручкі, дабрыні і міласэрнасці. Тут да месца ўспомніць і словы А. Чэхава: «Літаратура павінна служыць на карысць народа». Вось чаму сёння нам, асабліва празаікам і драматургам, не хапае ведаў пра цяперашняе жыццё і асэнсаванне існасці і сутнасці беларуса. Ён, як і большасць людзей у свеце, разгубіўся ад наступстваў глабалізацыі і дыктату МВФ, губляе цікавасць да свайго і часам сваё станоўчае, зробленае дзяржавай за апошнія гады, падвяргае сумніву і нават здзеку. Часовыя нягоды асабістага жыцця падштурхоўваюць да злоснай крытыкі і нават нянавісці і да сваёй краіны, і да суседзяў. Цяпер не толькі чалавек, але і дзяржава шукаюць ад стасункаў найперш карысць для сябе.

Нечым можна паступіцца, каб недзе нешта выйграць. Нам не хапае пісьменніцкага «слова публіцыста». Адсутнічаюць на тэлебачанні «круглыя сталы», абмеркаванні працэсаў у мастацтве. Недахоп інфармацыі пра зробленае шкодзіць агульнай атмасферы не толькі сярод дзеячаў мастацтва і культуры. Цудоўнае свята Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне яскрава паказала, як людзі сумуюць па такіх шматлюдных святах літаратуры, як жадаюць сустрэч з літаратарамі. Там мы ўпэўніліся, што народная, фальклорная культура натхняе людзей, што яна не знікае, дзякуй Богу.

Грунт незалежнасці, сацыяльная абарона слабых, хворых, дзяцей, інвалідаў забяспечваюць імідж нашай дзяржавы як самастойнай і ўдумліва праводзячай сваю ўнутраную палітыку. Хочацца, каб як мага больш было ў нас шчаслівых сем'яў, таму што са шчасця кожнага і складаецца агульнае шчасце народа, яго жаданне жыць у сваёй краіне, праслаўляць яе, любіць, як родную маці.

Для чаго патрэбна мастацтва і асабліва літаратура? Каб дапамагаць чалавеку адольваць духоўную ляноту. Высокадухоўны чалавек абавязкова патрыёт, а патрыёт будзе цікавіцца палітыкай, гісторыяй і літаратурай. Будзем спадзявацца, што такіх патрыётаў у нас з цягам часу будзе яшчэ больш.

Георгій МАРЧУК, пісьменнік, сцэнарыст, драматург

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».