Вы тут

Ранняя дыягностыка


ў барацьбе з анкалагічнымі захворваннямі.

Эксперты МАГАТЭ на пачатку наступнага года наведаюць Беларусь для вывучэння нацыянальнай сістэмы анкалагічнай дапамогі і вызначэння тых кірункаў, па якіх можа быць прадастаўлена тэхнічная дапамога. Сістэма аказання анкалагічнай дапамогі ў краіне актыўна развіваецца і ўдасканальваецца.

Так, на пачатку кастрычніка на базе Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава пачне работу цэнтр пазітронна-эмісійнай тамаграфіі. У РНПЦ анкалогіі адзначаюць, што такі від абследавання адносіцца да самых сучасных і дакладных метадаў. Ён дазваляе выявіць пухліны памерам ад 2 мм, вызначыць, наколькі эфектыўным было праведзенае лячэнне. Праз некалькі месяцаў пасля адкрыцця цэнтр зможа прыняць да 60 пацыентаў за дзень.

Паводле слоў намесніка дырэктара РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава Сяргея КРАСНАГА, супрацоўніцтва з МАГАТЭ актыўна развіваецца ў апошнія гады. Беларусь удзельнічала ў розных праграмах навукова-тэхнічнай дапамогі, айчынныя спецыялісты праходзілі навучанне ў вядучых клініках свету. Рост анкалагічных захворванняў з'яўляецца агульнасусветнай праблемай, аднак нашай краіне ўдалося стабілізаваць і знізіць за апошнія дзесяць гадоў смяротнасць ад злаякасных пухлін на 12 працэнтаў, адзначае спецыяліст.

Асаблівая ўвага сёння надаецца ранняй дыягностыцы. У прыватнасці, працягваюцца пілотныя праекты па скрынінгу раку малочнай залозы, прастаты, шыйкі маткі і кішэчніка. Папярэднімі вынікамі Беларусь гатовая падзяліцца з МАГАТЭ для магчымага выкарыстання іншымі краінамі.

Алена БЕРАСЦЯНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.